Дзмітрый Васілевіч Паўлычка

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Паўлычка)

Дзмітрый Паўлычка (укр.: Павличко Дмитро Васильович, 28 верасня 1929, Станіславаўскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 29 студзеня 2023, Кіеў) — украінскі паэт, грамадска-палітычны дзеяч, Герой Украіны. Аўтар слоў есню «Два кольори».

Дзмітрый Васілевіч Паўлычка
укр.: Дмитро Васильович Павличко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 верасня 1929(1929-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2023(2023-01-29) (93 гады)
Грамадзянства
Дзеці Solomiia Pavlychko[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, дыпламат, перакладчык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, палітык, сцэнарыст
Гады творчасці 19532023
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1945 годзе ваяваў у складзе Украінскай паўстанцкай арміі, за што пасля быў на 8 месяцаў зняволены савецкай уладай.

Першыя крокі ў літаратуры рабіў у Львове, у 1964 годзе пераехаў у Кіеў. У 1971—1978 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Всесвіт», які друкаваў па-ўкраінску творы сусветнай літаратуры. Сам быў вядомы як плённы перакладчык з розных моў.

З часоў перабудовы актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, заўсёды падтрымліваў нацыянальныя сілы. Неаднаразова быў дэпутатам Вярхоўнай Рады, у 1990-я — паслом Украіны ў Славакіі і Польшчы[1].

Зноскі