Дзмітрый Пятровіч Дзюжаў

Дзмітрый Пятровіч Дзюжаў (руск.: Дми́трий Петро́вич Дю́жев; нар. 9 ліпеня 1978, Астрахань) — расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018), заслужаны артыст Карачаева-Чаркескай Рэспублікі. Сярод вядомых акцёрскіх работ Дзюжава — «Жмуркі», «Востраў», «Мне не балюча», тэлесерыял «Брыгада» і іншыя.

Дзмітрый Пятровіч Дзюжаў
руск.: Дмитрий Петрович Дюжев
Імя пры нараджэнні руск.: Дмитрий Петрович Дюжев
Род дзейнасці акцёр, спявак, кінарэжысёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 9 ліпеня 1978(1978-07-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Астрахані 9 ліпеня 1978 года ў сям’і акцёра мясцовага тэатра Пятра Дзюжава. У 1995 годзе скончыў «Школу адораных дзяцей» і паступіў у ГІТІС на рэжысёрскі факультэт (акцёрская група, майстэрня Марка Захарава). Па заканчэнні інстытута ў 1999 годзе быў прыняты ў трупу Маскоўскага ТЮГа.

У кіно дэбютаваў у 2000 годзе ў фільме Аляксандра Атанесяна «24 гадзіны» і ў фільме «Ізгой» (эпізадычная роля, сартавальнік Federal Express у Расіі). Вядомасць акцёру прынесла роля Космасу ў фільме Аляксея Сідарава «Брыгада» (2002), а прызнанне ў кінакрытыкаў — выкананне ролі бандыта Саймана ў «чорнай камедыі» Аляксея Балабанава «Жмуркі»: гэтая роля была адзначана на АРКФ «Кінатаўр» у Сочы.

З 2006 года — акцёр МХТ імя Чэхава. Пасля ўдзелу і перамогі ў тэлешоў «Дзве зоркі» выступае як вакаліст і гастралюе са сваёй партнёркай па праекце Тамарай Гвердцытэлі.

У 2011 годзе адбыўся дэбют Дзюжава ў якасці рэжысёра. Скончыўшы Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў, ён зняў дыпломную працу — паўгадзінны фільм «БРАТиЯ», які ўдзельнічаў у праграме «Кінатаўра» ў конкурсе кароткаметражных фільмаў, а таксама ў Пецярбургскім фестывалі студэнцкага кіно «Пачатак». Пазней фільм «БРАТиЯ» атрымаў спецпрыз журы на Маскоўскім фестывалі аўтарскага кароткага метра «Арткіно» і галоўны прыз на фестывалі «Атражэнне». Таксама фільм быў абраны ад расійскіх кінашкол для ўдзелу ў міжнародных фестывалях кароткага метра ў г. Пуацье (Францыя) і ў г. Котбус (Германія).

У 2012 годзе адбылася прэм’ера фільма «Мамы», дзе Дзюжаў зняў навэлу «Маёй каханай» з Сяргеем Бязрукавым. У 2014 годзе зняў навэлу для фільма «Чэмпіёны». Гэта гісторыя кахання і спартыўнага жыцця Антона Сіхарулідзэ і Алены Беражной. У 2015 годзе дэбютаваў у якасці тэатральнага рэжысёра, паставіўшы спектакль «Лаўка» паводле аднайменнай п’есы А. Гельмана з удзелам акцёраў: А. Хабарава і В. Ланской.

Зноскі

Спасылкі правіць