Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў

архітэктар

Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў (нар. 22 кастрычніка 1931, в. Пакроўка, Гайскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 мая 2005) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аксаны Ткачук.

Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1931(1931-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 2005(2005-05-25) (73 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1958 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. У 1958—1960 гадах працаваў старшым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1960—1975 гадах у інстытуце «Мінскпраект», у 1975—1978 гадах кіраўнік майстэрні ў інстытуце «Белжылпраект», з 1978 года галоўны спецыяліст майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць
 
Бакавы фасад музычнай школы № 1
 
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d]

Асноўныя работы (усе ў Мінску): 9-павярховы жылы дом з магазінам «1000 дробязей» на пл. Калініна (1959), 11-павярховыя жылыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—1972), 2-я чарга гасцініцы «Мінск» (1969; усе ў сааўтарстве), 9-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка (1967), забудова 3-й чаргі Ленінскага праспекта (1970), будынкі[d] НДІ сродкаў аўтаматызацыі на праспекце Ф. Скарыны (1977, у сааўт.), музычнай школы па вул. Радыстаў (1973), рэканструкцыя будынка тэатра імя Я. Купалы (1977), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Незалежнасці (1981, у сааўт.).

Узнагароды

правіць

1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы вуліцы Няміга ў Мінску (1971).

Сям’я

правіць

У шлюбе з архітэктарам Аксанай Фёдараўнай Ткачук.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць