Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч

беларускі футбаліст

Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Дзмітрый Клімовіч
Źmicier Klimovič 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч
Нарадзіўся 9 лютага 1984(1984-02-09)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 25 (0)
2004   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 3 (2)
2007—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 76 (6)
2010—2011 Беларусь Мінск 52 (3)
2012 Беларусь Гомель 28 (0)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (0)
2014 Малдова Зімбру (Кішынёў) 18 (1)
2015—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 38 (4)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 28 (2)
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (0)
2019—2020 Беларусь Мінск 34 (1)
2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8].

У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12].

У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду[14].

Міжнародная кар’ераПравіць

Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль БАТЭ   21 3
2003 Д1 БАТЭ   10 0
2004 (1) дубль БАТЭ   8 1
2004 (2) Д1 Тарпеда   3 2
2005 Д1 БАТЭ   8 0
2006 Д1 БАТЭ   7 0
2007 Д1 Тарпеда   23 2
2008 Д1 Тарпеда   30 1
2009 Д1 Тарпеда   23 3
2010 Д1 Мінск   33 2
2011 Д1 Мінск   19 1
2012 Д1 Гомель   28 0
2013 Д1 Белшына   24 0
2013/14 (2) Д1 Зімбру   11 1
2014/15 (1) Д1 Зімбру   7 0
2015 Д1 Граніт   23 2
2016 (1) Д1 Граніт   15 2
2016 (2) Д1 Крумкачы   13 1
2017 (1) Д1 Крумкачы   15 1
2017 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   10 0
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ   27 0
2019 Д1 Мінск   25 1
2020 Д1 Мінск   9 0
2021 (1) Д2 Арсенал   11 0

Зноскі

СпасылкіПравіць