Дзмітрый Сяргеевіч Асадчы
Дзмітрый Асадчы (нар. 5 жніўня 1992, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Арабы (у арэндзе з «Хапаэля» Кір’ят-Ям).
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Асадчы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 жніўня 1992[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Украіна Ізраіль |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хапаэль (Араба) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец кіраваградскай ДЮСШ-2, з 2006 года пайшоў вучыцца ў кіеўскае РВВФК (рэспубліканскае вышэйшае вучылішча фізічнай культуры), адкуль трапіў у структуру кіеўскага «Дынама». Гуляў за другую каманду і дубль кіяўлян, аддаваўся ў арэнду клубам «Сумы» і «Александрыя». У жніўні 2011 года вярнуўся ў Кіраваград, падпісаўшы кантракт з мясцовай «Зоркай»[2]. У «Зорцы» гуляў на працягу трох з паловай гадоў, усяго прыняў удзел у 73 матчах і забіў 5 галоў.
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў беларускую Вышэйшую лігу[3]. У складзе «Граніта» стаў у асноўным выхадзіць на замену. У верасні 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у «Гаверлу» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. Аднак, ужо ў лютым пакіуў закарпацкі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча і забароны на рэгістрацыю новых ігракоў і вярнуўся ў «Граніт»[5]. У красавіку правёў тры матчы за каманду, выйшаўшы на замену, пасля быў пераведзены ў дубль. 13 мая 2016 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[6].
У ліпені 2016 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», аднак ужо восенню пакінуў яго. У 2017 годзе пераехаў гуляць у Ізраіль.
Міжнародная кар’ера правіць
У 2009 годзе правёў тры матчы за юнацкую (да 18 гадоў) зборную Украіны.
Крыніцы правіць
- ↑ Dmytro Osadchy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Зирка" пополнилась новичком, воспитанником кировоградского футбола
- ↑ Дмитрий Осадчий продолжит карьеру в "Граните", Халецкий перейдет в "Городею"
- ↑ Экс-хавбек "Гранита" подписал контракт с "Говерлой"
- ↑ Украинец Шульц пройдет просмотр в «Граните», Осадчий подпишет контракт
- ↑ Дмитрий Осадчий расторг контракт с "Гранитом". В заявке клуба осталось 17 игроков