Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа
Дзмітрый Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда (у арэндзе з самарскіх «Крылаў Саветаў»).
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 2001[1] (21 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу[2]. У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»[3]. У сезоне 2020 быў іграком стартавага складу «Мінска».
У студзені 2021 года, пакінуўшы «Мінск», адправіўся на прагляд у самарскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. З’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клуба ў ПФЛ. Па выніках сезона 2020/21 «Крылы Саветаў» выйшлі ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.
У студзені 2022 года адправіўся на турэцкі збор з маскоўскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста[5]. У студзені 2023 года на правах арэнды перайшоў у валгаградскі «Ротар»[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліне быў выдалены.
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 7 | 1 | |
2018 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2019/20 (1) | мол. | Зеніт | 6 | 0 | |
2020 | Д1 | Мінск | 22 | 0 | |
2020/21 (2) | Д2 | Крылы Саветаў | 4 | 0 | |
2020/21 (2) | Д3 | Крылы Саветаў-2 | 5 | 0 | |
2021/22 (1) | Д1 | Крылы Саветаў | 0 | 0 | |
2021/22 (2) | Д2 | Велес | 12 | 0 | |
2022/23 (1) | Д2 | Велес | 18 | 1 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Pryshchepa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Минск" отдал Прищепу в аренду "Зениту"
- ↑ "Зенит" не стал продлевать аренду защитника "Минска" Прищепы
- ↑ Дмитрий Прищепа официально стал игроком "Крыльев Советов"
- ↑ "Велес" объявил об аренде Дмитрия Прищепы у "Крыльев Советов"
- ↑ Дмитрий Прищепа перешел в "Ротор" (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2023.