Дзмітрый Міхайлавіч Тамела
Дзмітрый Тамела (нар. 8 лістапада 1992) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».
Поўнае імя | Дзмітрый Міхайлавіч Тамела | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лістапада 1992[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мінскай школы «Змена», дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сезона 2014 выступаў разам з клубам у Першай лізе, стаў адным з лідараў і капітанам каманды.
У снежні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[2]. У складзе тарпедаўцаў таксама стаў іграком асновы, у сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з ліпеня 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2019 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. Гуляў у клубе да канца сезона 2021.
У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[4], якой дапамог па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Нафтан»[5].
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | Д3 | Зорка-БДУ | 7 | 0 | |
2013 | Д3 | Зорка-БДУ | 23 | 1 | |
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | 26 | 0 | |
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | 28 | 10 | |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | 22 | 3 | |
2017 | Д2 | Тарпеда | 30 | 11 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 23 | 3 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 13 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Нафтан | 12 | 11 | |
2020 | Д2 | Нафтан | 21 | 4 | |
2021 | Д2 | Нафтан | 28 | 4 | |
2022 | Д2 | Смаргонь | 21 | 6 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Tamelo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тамело подписал контракт с минским «Торпедо»
- ↑ Тамело перешел в "Нафтан"
- ↑ Дмитрий Тамело стал игроком "Сморгони"
- ↑ Тамело и Заробеков стали игроками "Нафтана" (руск.) . football.by (16 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.