Дзмітрый Віктаравіч Турлін
Дзмітрый Турлін (нар. 8 верасня 1985, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Поўнае імя | Дзмітрый Віктаравіч Турлін | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 верасня 1985[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец бабруйскага футбола, з перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года вярнуўся у бабруйскі клуб.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 года пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да светлагорскага «Хіміка».
У складзе «Хіміка» трывала гуляў у аснове. У ліпені 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2015 стаў пераважна выхадзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі нападніка.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо праз месяц разарваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. Сезон 2016 распачаў у аснове «Нафтана», але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ў маі вярнуўся ў строй і замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт з «Белшынай»[10]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі эпізадычна, па заканчэнні сезона завяршыў кар’еру.
Трэнерская кар’ера правіць
У 2020 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 года.
Дасягненні правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2019
Крыніцы правіць
- ↑ Dmitri Turlin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Дмитрий Турлин сменил "Белшину" на "Городею" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2013.
- ↑ Дмитрий Турлин и Павел Пищало покинули "Городею" (руск.). football.by (7 жніўня 2013). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Киселев и Турлин перешли в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ "Нафтан" подписал контракты с Семеновым, Турлиным и Котляром (руск.). football.by (30 сакавіка 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019.
- ↑ Турлин и Моталыго подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (12 лютага 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 9 красавіка 2024.