Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока
Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока (4 студзеня 1944, в. Крапіўнікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак – жывапісец і графік.
Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965, вучыўся ў І. В. Глазавай, М. Я. Лісоўскага, Л. В. Лапчынскага), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971, выкладчыкі І. В. Ахрэмчык, Н. М. Воранаў, В. А. Грамыка, Х. М. Ліўшыц). Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1972 годзе. З 1977 года выкладаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, партрэта, нацюрморта. Карціны ў асноўным, прысвечаны Міншчыне і краявідам роднага края. У 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтва была арганізавана персанальная выстаўка жывапісу мастака[1].
Творы Дзмітрыя Сарокі зберагаюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Коўшаль І. Беларускі мастак(недаступная спасылка) // Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://etna.by/ -- Дата доступу: 11.09.2014
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 488. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока на старонцы Мастацкай галерэі «Беларт» (руск.)