Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў

беларускі савецкі палітычны дзеяч

Дзмі́трый Філімо́навіч Прышчэ́паў (9 (21) лістапада 1896, Калодніца, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць31 студзеня 1940, Мінск, БССР) — беларускі савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, народны камісар земляробства БССР у 1924—1929 гадах.

Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў
Dzmitryj Pryščepaŭ. Дзмітрый Прышчэпаў.jpg
4-ы Наркам земляробства БССР
1924 — 1929
Прэм’ер-міністр Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
Папярэднік Стэфан Гельтман
Пераемнік Піліп Рачыцкі
 
Партыя КПСС (да 1929 г.)
Дзейнасць палітык, ваенны
Нараджэнне 21 лістапада 1896(1896-11-21)
Смерць 31 студзеня 1940(1940-01-31) (43 гады)

Праводзіў у 1920-х гадах аграрную палітыку пад лозунгам «Беларусь — чырвоная Данія», якая складалася ў свабодзе выбару сялянамі формаў землекарыстання, размяшчэнні сялянскіх гаспадарак на хутарах. Прыняў удзел у першым узбуйненні тэрыторыі БССР.

БіяграфіяПравіць

Раннія гадыПравіць

Нарадзіўся 9 лістапада 1896 года ў вёсцы Калодніца Сенненскага павета. Бацька — беззямельны селянін — быў парабкам. У дзяцінстве Дзмітрый, як старэйшы ў сям’і, працаваў пастухом. Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе, потым — у земскай школе ў Чарэі (цяпер — Чашніцкі раён Віцебскай вобласці), пасля заканчэння якой экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка. Працаваў па спецыяльнасці нядоўга: у 1915 годзе быў прызваны ў армію, удзельнік Першай сусветнай вайны. Прайшоў паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча і атрымаўшы чын прапаршчыка адпраўлены спачатку ў запасны полк, а праз некаторы час — на Заходні фронт камандзірам роты 698-га Шаргарадскага пяхотнага палка. У кастрычніку 1917 года быў абраны салдатамі камандзірам палка і старшынёй палкавога ваенна-рэвалюцыйнага камітэта[1].

З наступнага года працягнуў службу ў Чырвонай Арміі, дзе камандаваў 2-м Смаленскім палком, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію, потым — намеснікам старшыні Сенненскага павятовага выканкама. У 1918 годзе ўзначаліў антыбальшавіцкае паўстанне супраць харчразвёрсткі ў Сянне[2].

На савецкай службеПравіць

З’яўляўся старшынёй Веліжскага павятовага рэўкама. У 1922—1923 гадах — старшыня Аршанскага павятовага выканкама. З пачатку 1924 года — намеснік старшыні Віцебскага губвыканкама, член Часовага Белеларускага бюро ЦК РКП(б) па пытанні ўзбуйнення тэрыторыі БССР. У сакавіку 1924 года разам з Язэпам Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губерні да БССР. З сакавіка 1924 да кастрычніка 1929 гг. старшыня савета Беларускага цэнтральнага саюза сельскагаспадарчых і прамысловых таварыстваў[3]. У 1924—1929 гадах — намеснік наркама, наркам земляробства БССР, старшыня сельскагаспадарчай секцыі (аддзела) Інбелкульта[4].

Падчас свайго знаходжання на пасадзе наркама земляробства праводзіў аграрную палітыку, галоўнай адметнасцю якой было «забяспечэнне ўсіх магчымасцяў для выбару сялянствам формаў землекарыстання». Згодна з гэтым планам, які быў разлічаны на пяць гадоў, на хутары і пасёлкі ў беспрымусовым парадку меркавалася перасяліць 130 тысяч сялянскіх гаспадарак. Ужо ў 1925 годзе чвэрць беларускіх сялян была хутаранамі. Пасля паездкі ў Данію ў 1927 годзе апублікаваў артыкул «Сельская гаспадарка Даніі і Усходняй Прусіі ў параўнанні з беларускай». У ім Дзмітрый Прышчэпаў прыйшоў да высновы аб неабходнасці моцнага развіцця сельскай гаспадаркі, яе вытворчай кааперацыі і індустрыялізацыі. На яго думку, Беларусь мусіла браць прыклад не з усходніх суседзяў, дзе існаваў спрадвечны абшчынны парадак жыцця, што «прыдушыў гаспадарчую ініцыятыву сялянства», а з Даніі, якая хоць «бедная па прыродзе, як і наша Беларусь, але так пабагацела ад сялянскай прамысловасці»[1][5].

У 1927 годзе ўсесаюзны план па збожжанарыхтоўках у БССР быў выкананы толькі на 70%, што стала падставай для пачатку ўсеагульнай калектывізацыі. У верасні 1929 года Прышчэпаў, які з траўня таго ж года быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі і членам Эканамічнай нарады БССР, быў абвінавачаны ў правым ухіле і зняты з пасады наркама, а таксама выключаны з партыі за «правядзенне варожай справе сацыялізму палітыкі, якая выяўлялася ў патуранні кулацтву, прымусовай хутарызацыі». Быў прызначаны кіраўніком Палескай вопытнай станцыяй у Скрыгалаве (цяпер — у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці)[1].

Рэпрэсіі. СмерцьПравіць

 
Фота з крымінальнай справы

Арыштаваны ў менскім Першым Доме Саветаў 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пасля катаванняў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але паўжывы быў дастаны з пятлі. 18 сакавіка 1931 года прыгавораны калегіяй АДПУ БССР за «дапамогу кіраўніцтву «СВБ» у правядзенні контррэвалюцыйных мерапрыемстваў» да 10 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР, потым — у Паўночна-Усходні лагер НКУС Далёкаўсходняга краю. Вызвалены ў чэрвені 1937 года[1].

У жніўні 1937 года зноў арыштаваны ў Магадане і ў студзені 1939 года этапаваны ў Менск, дзе ў лістападзе быў асуджаны да расстрэлу. Памёр у турэмнай бальніцы Мінска ад паралічу сэрца.

Рэабілітаваны па другім прысудзе ў 1956 годзе, па першым — у 1988 годзе[1].

Сям’яПравіць

Быў жанаты, меў дачку.

АцэнкіПравіць

На думку дэкана гістарычнага факультэта БДУ Сяргея Ходзіна, Дзмітрый Прышчэпаў сапраўды разглядаў захаванне абшчынных адносін у вёсцы як пэўны перажытак часу, аднак ён не ідэалізаваў ні хутарскую, ні калектыўную форму вядзення гаспадаркі. Да адной з галоўных заслуг Прышчэпава таксама быў аднесены ўдзел у распрацоўцы зямельных кодэксаў БССР 1924 і 1925 гадоў, якія, у адрозненні ад расійскіх, былі складзены з улікам беларускай спецыфікі землекарыстання. Па меркаванні Ходзіна, Прышчэпаў застанецца ў беларускай гісторыі «прыкладам годнага кіраўніка і адказнага грамадзяніна»[6].

БібліяграфіяПравіць

  • Сельское хозяйство Белорусской ССР и мероприятия по его восстановлению : Сборник / Нар. комиссариат земледелия БССР; Под общ. ред.Д.Прищепова. — Мн. : Изд. Наркомзем БССР, 1925. — 76 с.
  • Крестьянка в сельском хозяйстве / Д.Прищепов. — Мн. : Изд. ЦК КП(б)Б, 1925. — 20 с.
  • За калектывізацыю, за ўздым ураджайнасці / Зм. Прышчэпаў. — Мн. : Звязда, 1928. — 16 с.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць