Дзмітрый Фадзеевіч Шатыловіч
Дзмітрый Фадзеевіч Шатыловіч (8 лістапада 1926, в. Чаромха, цяпер — Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 21 лютага 2020, Варшава[1]) — беларускі паэт, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988), Сябра Саюза польскіх літаратараў і ганаровы — Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дзмітрый Фадзеевіч Шатыловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1926 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 лютага 2020 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы ў Станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску-Падляшскім у сярэдняй школе савецкага тыпу[1].
У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Уходнюю Прусію пад горад Гайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 года быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зэебургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, які закончыў у чэрвені 1946 года[1].
У сувязі з тым што польскія ўлады ў жнівені 1946 года ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948 года[1].
Быў накіраваны Міністэрствам асветы ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, які закончыў у снежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Працаваў у энергетычным праектным бюро «Энергапраект» у Варшаве (1954—1989), праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы і за мяжою[1].
У 1973—1974 гадах быў на аўтарскім праектным наглядзе ў электрастанцыі Тузла ў Югаславіі і ў 1986—1988 гадах на аўтарскім праектным наглядзе ў электрастанцыі Бакара ў Індыі. У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 года гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро «Орбіс» і іншых[1].
Пасля выхаду на пенсію жыў у Варшаве. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».
Творчасць
правіцьБеларускія, польскія і рускія вершы Дзмітры Шатыловіч пачаў пісаць у 1940 годзе[1]. Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў канцы 1957 года. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў «Эцюды падарожжа», «Маё Падляшша», «Хвалі часу», «Вясёлка над імглою», «Струмені лёсу», «Асеннія промні», «Янтарныя віры», «Гронкі надзеі», «Ліхтар уражанняў», «Подых хвілін», «У ціхай лагуне», «Забытая паляна», «Вясновы гай», «Сляды на Зямлі» і ў перакладзе на польскую мову «Rezonanse pamięci», «Patos jesienny», i «Echa wrażeń». У кнігах «У новай айчыне», «Пакаленне вайны», «Час трывогі і надзеі» выдадзеных"Нівай" у Беластоку сабраны яго ўспаміны да 1955 года і ў 2014 г. «Часопіс» у Беластоку выдаў «Успаміны 1955—1988» Дзмітрыя Шатыловіча, якія друкаваліся ў «Часопісе». У «Альманаху Беларус 2010», «Альманаху Беларус 2012» і «Альманаху Беларус 2013», якія выйшлі ў Нью-Ёрку надрукавалі яго вершы і ўспаміны з 1944 і 1945 гадоў. Вершы яго надрукавалі ў дзесятках «Беларускіх каляндароў БГКТ», у Беларускіх Альманахах у Польшчы, у «Тэрмапілах», і ў «Annus Albaruthenicus».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэння Польшчы, Сярэбраным Крыжам Заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988).
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Адышоў у апошняе падарожжа Дзмітры Шатыловіч Архівавана 30 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я.Чыквіна.
- Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Матэрыялы XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да Ўзаемнасці». Стар.113-134 праф. Васіль Белаказовіч.
- Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. Том 6. Мінск 1995. Беларуская Энцыклапедыя Пятруся Броўкі.