Дзмітрый Аляксандравіч Юзвовіч
Дзмітрый Юзвовіч (нар. 25 студзеня 1989, Слонім) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Юзвовіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 студзеня 1989 (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПершым прафесійным клубам быў клуб ПМЦ, які выступаў у Другой лізе. Потым гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан») і гродзенскім «Нёмане». У студзені 2012 года, пасля распаду «Партызана», зноў апынуўся у «Нёмане», дзе гуляў за дубль. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Смаргоні».
Пасля заканчэння арэнды вярнуўся ў Гродна, але сезон 2013 распачаў у складзе «Баранавічаў» у Другой лізе. У жніўні 2013 года перайшоў у «Слонім»[1]. У складзе слонімскага клуба на працягу двух гадоў заставаўся асноўным нападнікам.
У жніўні 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[2]. У складзе смалявіцкага клуба стаў выхадзіць на замену. 27 верасня 2015 года ў матчы з «Кобрынам» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, пасля чаго пакінуў Смалявічы і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі, забіў там два мячы.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | Д3 | ПМЦ | 28 | 7 | |
2007 | дубль | МТЗ-РІПА | 18 | 8 | |
2008 | дубль | МТЗ-РІПА | 23 | 11 | |
2009 | Д1 | Нёман | 11 | 1 | |
2010 | Д1 | Партызан | 20 | 1 | |
2011 | Д2 | Партызан | 10 | 1 | |
2012 (1) | Д1 | Нёман | 0 | 0 | |
2012 (2) | Д2 | Смаргонь | 8 | 1 | |
2013 (1) | Д3 | Баранавічы | 7 | 4 | |
2013 (2) | Д2 | Слонім | 11 | 5 | |
2014 | Д2 | Слонім | 26 | 1 | |
2015 (1) | Д2 | Слонім | 12 | 8 | |
2015 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 8 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Дмитрий Юзвович перешел в "Слоним" (руск.). football.by (11 жніўня 2013). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Юзвович, Ходневич и Кухаренок стали игроками "Смолевичей-СТИ" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.