Дзмітрый Юр’евіч Ціхаміраў

беларускі футбаліст

Дзмітрый Ціхаміраў (нар. 21 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Футбол
Дзмітрый Ціхаміраў
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Ціхаміраў
Нарадзіўся 21 красавіка 1999(1999-04-21) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 73 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Мінск 2 (0)
2019   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 14 (3)
2020   Беларусь Хваля (Пінск) 8 (0)
2020 Беларусь Орша 11 (5)
2022 Беларусь Орша 2 (0)
2023 Беларусь Слонім-2017 15 (1)
2024— Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Мінска». 5 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).

У ліпені 2019 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў падрыхтоўку да сезона ў складзе «Мінска»[3], аднак неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», якая ў лютым узяла нападніка ў арэнду[4]. У складзе пінскай каманды звычайна выхадзіў на замену.

У жніўні 2020 года пакінуў «Хвалю»[5] і неўзабаве стаў іграком «Оршы»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў аршанскі клуб і адправіўся служыць у армію.

У пачатку 2022 года зноў далучыўся да «Оршы»[7], аднак у красавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У жніўні 2023 года далучыўся да «Слоніма-2017»[8]. У лютым 2024 года вярнуўся ў «Оршу»[9].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   10 3
2018 дубль Мінск   15 9
2019 (1) Д1 Мінск   2 0
2019 (2) Д2 Нафтан   14 3
2020 (1) Д2 Хваля   8 0
2020 (2) Д2 Орша   11 5
2022 Д2 Орша   2 0
2023 (2) Д2 Слонім-2017   15 1

Крыніцы правіць

  1. http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/komanda-2017-god-vyisshaya-liga/poluzashhitniki/dmitrij-tixomirov.html
  2. Ряды "Нафтана" пополнили Борисов и Тихомиров (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 22 лютага 2024.
  3. "Минск" вышел из отпуска. Разин рассказал о ближайших планах (ВИДЕО) (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  4. "Волна" арендовала нападающего Тихомирова у "Минска" (руск.). football.by (26 лютага 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  5. "Волна" рассталась с тремя игроками (руск.). football.by (5 жніўня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  6. "Орша" подписала двух молодых футболистов (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  7. Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (5 красавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  8. Дмитрий Тихомиров стал новичком "Слонима-2017" (руск.). football.by (1 жніўня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  9. Нападающий Тихомиров вернулся в "Оршу" (руск.). football.by (19 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.