Дзмітрый Аляксандравіч Юсаў

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Юсаў)

Дзмітрый Юсаў (нар. 11 мая 1993, Мелітопаль) — украінскі футбаліст, нападнік харкаўскага «Металіста 1925».

Футбол
Дзмітрый Юсаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Юсаў
Нарадзіўся 11 мая 1993(1993-05-11)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Металіст 1925
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 46 (1)
2010—2012   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 43 (1)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2016 Малдова Дачыя (Кішынёў) 6 (0)
2017 Беларусь Слуцк 20 (3)
2018—2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 56 (13)
2020—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 25 (9)
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 12 (5)
2022—2023 Украіна Чарнаморац (Адэса) 19 (4)
2023— Украіна Металіст 1925 (Харкаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Украіна Украіна (да 21) 6 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Мелітопалі. У 12-гадовым узросце пераехаў у Запарожжа, дзе пачаў займацца ў футбольнай акадэміі «Металурга». Пасля завяршэння навучання застаўся ў структуры «металургаў». Гуляў у другой камандзе і ў дублі. У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 4 мая 2013 года ў гульні супраць «Ворсклы», замяніўшы на 64-й хвіліне Ігара Карацецкага. З вясны 2014 года рэгулярна з’яўляўся ў складзе першай каманды «Металурга». У снежні 2015 года пакінуў клуб у сувязі з працэсам яго ліквідацыі і заняўся пошукам новай каманды, паралельна з аднаўленнем пасля атрыманай у лістападзе траўмы[3].

У сакавіку 2016 года разам з яшчэ адным украінцам Аляксандрам Насонавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»[4]. У першай палове сезона згуляў за «Граніт» у 10 матчах, у якіх адзначыўся голам і двумя галявымі перадачамі. У пачатку ліпеня 2016 года разарваў кантракт з мікашэвіцкім клубам[5].

У жніўні 2016 года стаў іграком кішынёўскай «Дачыі»[6], аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў яе[7]. У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. Выдатна пачаў сезон, калі дапамог «Слуцку» прайсці ў паўфінал Кубка Беларусі, у сакавіку і красавіку забіў 4 галы за слуцкі клуб. Аднак, пасля з-за траўмы доўгі час не з’яўляўся на полі, толькі ў жніўні зноў замацаваўся ў аснове случан. У лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[9].

У студзені 2018 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У жодзінскай камандзе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з жодзінцамі[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12] дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Таразе», але не падышоў і ў лютым падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[13]. У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[14], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[15].

У студзені 2022 адправіўся на турэцкі збор разам з адэскім «Чарнаморцам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. У ліпені 2023 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2014 годзе выступаў моладзевую зборную Украіны. 21 мая 2014 года ў матчы з Малдовай адзначыўся дублем.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць

  1. Dmytro Yusov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. Денис Дроздовский. Юсов: «15 минут — и мениска нет» (руск.). SportArena.com (25 снежня 2015). Праверана 25 снежня 2015.
  4. Украинские защитники Насонов и Юсов подписали контракты с "Гранитом"
  5. Дмитрий Юсов расторг контракт с "Гранитом"
  6. Экс-хавбек "Гранита" перешел в "Дачию"
  7. Юсов покинув Дачію
  8. Дмитрий Юсов подписал контракт со "Слуцком"
  9. Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  10. Дмитрий Юсов стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
  11. Юсов покинул "Торпедо-БелАЗ"
  12. Дмитрий Юсов перешел в "Ислочь"
  13. Юсов продлил контракт с "Ислочью"
  14. Дмитрий Юсов перешел в БАТЭ
  15. Дмитрий Юсов покинул БАТЭ
  16. Экс-форвард БАТЭ Юсов подписал контракт с "Черноморцем"