Дзмітрый Валер’евіч Яшын

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Яшын)

Дзмітрый Яшын (нар. 25 красавіка 1993) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Актабэ».

Футбол
Дзмітрый Яшын
Поўнае імя Дзмітрый Валер’евіч Яшын
Нарадзіўся 25 красавіка 1993(1993-04-25)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 190 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Актабэ
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Расія Церак (Грозны) 0 (0)
2013   Расія Церак-2 (Грозны) 2 (0)
2014   Расія Сокал (Саратаў) 1 (0)
2015   Расія Арол 6 (0)
2015   Расія Байкал (Іркуцк) 16 (2)
2016   Беларусь Крумкачы (Мінск) 25 (0)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (0)
2017—2018 Арменія Гандзасар (Капан) 24 (2)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 11 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (0)
2020—2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 67 (1)
2023— Казахстан Актабэ
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2023.

Клубная кар’ера правіць

Ва ўзросце 19 гадоў далучыўся да грозненскага «Церака». Выступаў спачатку за дубль і фарм-клуб «Церак-2», пазней аддаваўся ў арэнды — у ФНЛ гуляў за саратаўскі «Сокал» і іркуцкі «Байкал», у Другім дывізіёне за «Арол».

У сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком беларускага клуба «Крумкачы»[3]. Здолеў стаць адным з асноўных абаронцаў каманды. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся з арэнды ў «Церак», аднак у лютым 2017 года стаў іграком мінчан ужо на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон іграком асновы. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[5] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6].

У жніўні 2017 года стаў іграком армянскага «Гандзасара»[7]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб і ў жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Промнем»[8]. У «Промні» замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[9].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў асноўным абаронцам магіляўчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату 2020. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[11]. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ».

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць