Дзьюла Хорн
Дзью́ла Хорн (венг.: Horn Gyula, 5 ліпеня 1932, Будапешт, Венгрыя — 19 чэрвеня 2013) — венгерскі палітык, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1994-98.
Дзьюла Хорн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gyula Horn | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петэр Бораш | ||||||
Пераемнік | Віктар Орбан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петэр Варкані | ||||||
Пераемнік | Геза Есенскі | ||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1932 Будапешт, Венгрыя |
||||||
Смерць |
19 чэрвеня 2013 (80 гадоў) Будапешт, Венгрыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | венг.: Horn Gyula János | ||||||
Партыя |
1)ВПТ (1954—1956) 2)ВСРП(1956—1989) 3)ВСП (з 1989) |
||||||
Адукацыя | Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (1954) | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, эканаміст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Скончыў Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (сучасны Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку камуністаў у складзе атрадаў pufajkás, якія дапамагалі савецкім войскам. Працаваў у міністэрстве фінансаў, міністэрстве замежных спраў, пасольствах у Балгарыі і Югаславіі. У 1985 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў. Ва ўрадзе Міклаша Немета быў міністрам замежных спраў; атрымаў вядомасць адкрыццём заходніх межаў ВНР для грамадзян ГДР, якія пераязджалі ў ФРГ. У 1989 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскай сацыялістычнай партыі. У 1994 годзе стаў прэм'ер-міністрам пасля перамогі ВСП на парламенцкіх выбарах. Падчас яго прэм'ерства ў Венгрыі праводзіўся «план Бокраша» — праграма па барацьбе з бюджэтным дэфіцытам і павольным эканамічным прыростам. Рэалізацыя «плана Бокраша» стабілізавала эканоміку, аднак прывяла да пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва і да перамогі апазіцыі на выбарах 1998 года. Пасля выбараў Хорн сышоў у адстаўку і паступова адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.