Дзюнкерк
Дзюнкерк (фр.: Dunkerque [dœ̃ˈkɛʁk], нідэрл.: Duinkerke(n) [ˈdœynkɛrkə(n)], з.-флам.: Duunkerke [ˈdyŋkarkə]) — горад у Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, акруга Дзюнкерк, кантоны Гранд-Сінт, Дзюнкерк-Вест, Дзюнкерк-Эст, Кудэкерк-Бранш.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 68,292 жыхароў (2008).
Геаграфія
правіцьДзюнкерк — горад-порт на беразе Ла-Манша, за 75 км на паўночны ўсход ад Ліля і 295 км на поўнач ад Парыжа і 10 км ад мяжы з Бельгіяй. З Дзюнкерка ў Дуўр ходзіць паром.
Гісторыя
правіцьДзюнкерк вядомы з 1067 года. У Сярэднявеччы горад разараўся не менш за шэсць разоў, у XVII стагоддзі на горад прэтэндвалі французы, англічане, іспанцы і галандцы.
На пачатку Нідэрландскай рэвалюцыі Дзюнкерк на кароткі час, з 1577 па 1583 гады, перайшоў у рукі Галандскай Рэспублікі, але ў 1583 годзе герцаг Пармскі вярнуў яго да Іспаніі і зрабіў апорнай базай марскіх аперацый супраць Нідэрландаў. Спачатку ў Дзюнкерку грунтавалася толькі невялікая каралеўская эскадра, але затым ён стаў буйной базай піратаў, гэтак званых Дзюнкерскіх прыватыраў, якім іспанскія ўлады Нідэрландаў выдавалі спецыяльны дазвол нападаць на гандлёвыя судны дзяржаў, варожых да Іспаніі.
У 1600 годзе падчас бітвы ля Ньіўпорта галандскія войскі паспрабавалі захапіць Дзюнкерк з сушы. Нягледзячы на першыя поспехі, арміі прынца Морыца Аранскага не ўдалося завалодаць крэпасцю, і марскія аперацыі прыватыраў працягнуліся. У 1646 годзе, аднак, прыватыры згубілі сваю базу, бо горад захапілі французы, але ў 1652 годзе Габсбургі вярнулі яе сабе.
У 1657 годзе ў выніку вайны паміж Англійскай рэспублікай Олівера Кромвеля і Іспаніяй Дзюнкерк быў заняты англійскімі войскамі і быў замацаваны за Англіяй паводле мірнага дагавора, якая была складзена ў наступным годзе. У 1662 годзе кароль Англіі Карл II прадаў Дзюнкерк Францыі за 320 000 фунтаў.
У часы Людовіка XIV прыватыры, знаходзячыся на службе караля Францыі, здзейснілі мноства набегаў на галандскія судны. Самаму знакамітаму з прыватыраў, Жану Бару, у цэнтры горада пастаўлены помнік. Паводле Утрэхцкага дагавора 1713 года Францыя абавязалася спыніць пірацтва і разабраць гарадскія ўмацаванні.
Другая сусветная вайна
правіцьПадчас Французскай кампаніі ў маі 1940 года брытанскі экспедыцыйны корпус, які ваяваў на баку Францыі, разам з рэшткамі французскай арміі адступаў праз Дзюнкерк пад націскам наступлення нямецкага войска.
Саюзнікі былі акружаны ў раёне порта Дзюнкерка і непазбежна былі б знішчаны немцамі, але, па загадзе Гітлера, надыходзячыя войскі былі спынены для перадышкі. Брытанскае камандаванне скарысталася нечаканай магчымасцю, каб арганізаваць эвакуацыю сваіх войскаў. Па загадзе Уінстана Чэрчыля ўсе судны, вялікія і малыя, былі накіраваны да Дзюнкерка для таго, каб забраць англійскіх салдат. У выніку за некалькі дзён у ходзе аперацыі «Дайнема» было эвакуіравана 338 тысяч ваенных, у тым ліку 123 тысячы французаў. Каля 40 тысяч ваенных саюзнікаў, прыкрывалі адыход асноўных сіл, трапілі ў палон ці былі вымушаны прабірацца ў Англію іншымі шляхамі.
У верасні 1944 года канадскія войскі паспрабавалі вызваліць Дзюнкерк падчас наступу саюзнікаў на паўночны ўсход пасля поспеху высадкі ў Нармандыі. Аднак нямецкі гарнізон Дзюнкерка ператварыў горад у непрыступную крэпасць і паспяхова абараняўся ад войскаў саюзнікаў аж да канца вайны і здаўся чэхаславацкім войскам толькі 9 мая 1945 года, пасля атрымання весткі пра капітуляцыі Германіі.
За часы Другой сусветнай вайны тры чвэрці забудовы было знішчана. Пасля горад быў перабудаваны згодна з новым горадабудаўнічым рашэннем, грунтоўнай мадэрнізацыі падвергнуўся і гандлёвы порт. Агульная плошча набярэжных Дзюнкерка зараз перавышае 13 км. У цэнтры горада знахолзіцца плошча Жана Бара з 40-метровай бефруа XV стагоддзя, адрэстаўраванай пасля вайны.
Эканоміка
правіцьГавань Дзюнкерка ёсць трэцяй па велічыні ў Францыі, пасля Марселя і Гаўра. У Дзюнкерку знаходзіцца адзін з 12 нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.
Структура занятасці насельніцтва:
- Сельская гаспадарка — 0,4 %
- Прамысловасць — 17,0 %
- Будаўніцтва — 6,5 %
- Гандаль, транспарт і сфера паслуг — 38,3 %
- Дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 37,8 %
Адукацыя і навука
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Анры Эдуард Трэска (1814—1885) — французскі інжынер-механік.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзюнкерк
- Сайт горада