Дзюралюміній, дзюралюмін, дзюраль — збіральнае азначэнне групы высокатрывалых алюмініевых сплаваў. Асноўнымі легіраванымі элементамі ё медзь (4,4 %), магній (1,5 %), марганец (0,6%) і алюміній (93,5%) ад масы. Тыповае значэнне мяжы цякучасці — 450 МПа, якое, аднак, залежыць ад складу і тэрмаапрацоўкі.

Уласцівасці і ўжыванне правіць

Першае ўжыванне дзюралімінію — выраб каркасу дырыжабляў калянай (жорсткай) канструкцыі, з 1911 года — больш шырокае ўжыванне. Склад сплаву і тэрмаапрацоўка ў гады вайны былі засакрэчаны. Дзякуючы высокай удзельнай трываласці дзюралюміній, пачынаючы з 1920-х, становіцца важным канструкцыйным матэрыялам у самалётабудаванні.

Шчыльнасць сплаву 2 500—2 800 кг/м³, тэмпература плаўлення каля 650°C. Сплаў шырока выкарыстоўваецца ў авіябудаванні, пры вытворчасці хуткасных цягнікоў  і ў іншых галінах машынабудавання (бо адрозніваюцца істотна большай цвёрдасцю параўнальна з чыстым алюмініем).

Пасля абпалу (нагрэву да тэмпературы прыблізна 500 °C і ахаладжэння) стае мяккім ды гнуткім (як алюміній), пасля старэння (прыроднага пры 20 °C — некалькі сутак, штучнага пры павышанай тэмпературы— некалькі гадзін) стае цвёрдым і каляным.

Недахоп дзюралюмінію — нізкая каразійная стойкасць, таму вырабы патрабуюць пільнай засцярогі ад карозіі. Лісты дзюралюмінію, як правіла, лакіруюць чыстым алюмініем.