«Дзявятая брама» (англ.: The Ninth Gate) — містычны трылер 1999 года рэжысёра Рамана Паланскага, пятнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм зняты па матывах рамана Артура Перэс-Рэвертэ[en] «Клуб Дзюма[en]». Галоўныя ролі выканалі Джоні Дэп, Эманюэль Сенье, Лена Олін, Фрэнк Ланджэла і іншыя[9].

Дзявятая брамаM:
англ.: The Ninth Gate
Жанр фільм-містэрыя[d][2][3], псіхалагічны трылер[d], трылер[d][2][3][…], экранізацыя рамана[d], фільм жахаў[4] і фэнтэзійны фільм[5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Canal+
Працягласць 128 хв.
Бюджэт 38 000 000 $
Зборы 58 400 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 1999 і 16 снежня 1999[1]
IMDb ID 0142688

Сюжэт правіць

Дзін Корса, адзін з найлепшых спецыялістаў па пошуку, ацэнцы і скупцы рарытэтных выданняў, прымае ад уладальніка найбуйнейшай у свеце бібліятэкі акультных кніг незвычайную, але вельмі выгадную замову: вызначыць сапраўднасць фаліянта XVII стагоддзя пад назвай «Дзевяць брам у царства прывідаў», з дапамогай якога, паводле падання, можна выклікаць самога Люцыфера. Яго чакае поўнае небяспек і таямніц падарожжа па Еўропе. Але толькі тады, калі на шляху да разгадкі таямніцы «Дзявятай брамы» пачынаюць трапляцца трупы тых, з кім Дзін Корса сустракаўся зусім нядаўна, яму адкрываецца злавесная праўда. Ён разумее, што ў гэтай д’ябальскай гульні на кон пастаўлена не толькі яго жыццё, але і душа…

Акцёрскі склад правіць

   Джоні Дэп   –   Дзін Корса
   Лена Олін   –   Ліяна Тэлфер
   Фрэнк Ланджэла   –   Борыс Балкан
   Эманюэль Сенье   –   дзяўчына

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[10].

Зноскі правіць

  1. http://www.kinokalender.com/film1226_die-neun-pforten.html Праверана 3 студзеня 2018.
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0142688/ Праверана 20 мая 2016.
  3. а б в г http://www.metacritic.com/movie/the-ninth-gate Праверана 20 мая 2016.
  4. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 1 чэрвеня 2020.
  5. а б в г д е ё ж з Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. а б в г д е ё ж http://bbfc.co.uk/releases/ninth-gate-1 Праверана 20 мая 2016.
  7. http://stopklatka.pl/film/dziewiate-wrota Праверана 20 мая 2016.
  8. а б в г http://www.imdb.com/title/tt0142688/fullcredits Праверана 20 мая 2016.
  9. The Ninth Gate (1999) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 жніўня 2022.
  10. The Ninth Gate — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі правіць