Адкрыць галоўнае меню
Андрэй Мілеўскі ў ролі Густава-Конрада ў пастаноўцы Станіслава Выспянскага (Гарадскі тэатр у Кракаве, прэм'ера 31 кастрычніка 1901 года)

Дзяды́ (польск.: Dziady) — нізка рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, апублікаваная ў 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак:

  • «Дзяды (частка II)» — 1822
  • «Дзяды (частка IV)» — 1822
  • «Дзяды (частка III)» — 1832
  • «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная

Апроч драмаў, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.

Часткі звязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы змешчаныя пэўныя аўтабіяграфічныя звесткі, ідэі рамантызму, звязанага з народавольніцкай барацьбой пад расейскім падзелам.

СпасылкіПравіць