Дзям’янкаўскі сельсавет
Дзям’я́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзям’янкі.
Дзям’янкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзям’янкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 224 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вылеўскага і Чырванасцяжскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Пчолкі[2]. 23 студзеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кругоўскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны вёскі Ачоса-Рудня, Вылева, Чырвоны Лог, Чырвоны Сцяг, пасёлкі Вялікі Лес, Пянное і Ясная Даліна[3]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Кругоўка і Марозаўка[4]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рассветаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 224 чалавекі[6], з іх 93,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,4 % — немцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 90 Об упразднении некоторых населенных пунктов Добрушского района(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 28 мая 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.