Дзям’я́нка (руск.: Демьянка) — рака ў Омскай і Цюменскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш.

Дзям’янка
руск. Демьянка
Характарыстыка
Даўжыня 1159 км
Басейн 34 800 км²
Расход вады 145 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Васюганскія балоты[d]
 • Месцазнаходжанне Васюганская раўніна
 • Каардынаты 58°25′37″ пн. ш. 74°41′38″ у. д.HGЯO
Вусце Іртыш
 • Каардынаты 59°33′13″ пн. ш. 69°18′00″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,03—0,07 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Об
Краіна
Рэгіёны Омская вобласць, Цюменская вобласць
Код у ДВР 14010700112115300013982
physical
Дзям’янка (рака)
Дзям’янка (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1159 км. Плошча вадазбору 34 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 145[1] (156[2]) м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,03—0,07[3] м/км. Густата рачной сеткі 0,31[3] км/км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюганскай раўніны. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. Шырыня ракі ад 40-60 м у верхнім цячэнні да 100—120 м у нізоўі[3]. Рэчышча моцна звілістае. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі — Кеўм (правы), Тэгус, Імгыт, Урна (левыя).

Рака суднаходная на 211[2] км ад вусця.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в Сурков В. В. Демьянка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 141. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 131. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 374. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць