Дзяніс Валер’евіч Барсукоў

(Пасля перасылкі з Дзяніс Валер'евіч Барсукоў)

Дзяніс Валер’евіч Барсукоў (23 студзеня 1975, Мінск) — беларускі мастак, займае пасаду намесніка дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск).

Дзяніс Валер'евіч Барсукоў
Дата нараджэння 23 студзеня 1975(1975-01-23) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Вядомыя працы «Мінскія вежы», «Рака часу»
Уплыў Васіль Касцючэнка
Лада Шчасная
Узнагароды лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Жывапіс, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2010)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1994 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Васіля Касцючэнкі, Віктара Хмыза.

У 1999 годзе скончыў Беларускі універсітэт культуры па спецыяльнасці «Народная творчасць, народныя рамёствы». Атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Лідзіі Малахавай, Лады Шчаснай.

З 2005 па 2011 — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі), Мінск.

З 2011 па 2013 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2014 — галоўны мастак дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы»[1]

З 2014 — намеснік дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў, Мінск

Удзел у выстаўках правіць

2015 — «Арт-выспы» на Камсамольскім возеры, Мінск

 
«Сырны стул», 2015. «Арт-выспы» на Камсамольскім возеры, Мінск

2014 — Біенале «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

 
Біенале «ПаСТУЛат—2014». «Тры колеры», 2014. Палатно, алей

2014 — Рэспубліканская выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта». Нацыянальны выставачны цэнтр, Мінск.

2013 — арт-праект «Н2О», прысвечаны міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва, Галерэя «Універсітэт культуры», Мінск

 
Арт-праект «Н2О». «Газіроўка», 2013. Кампутарная графіка


2013 — групавая выстаўка «Тапаграфіка». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2012 — «13», персанальная выстаўка жывапісу ў Амбасадзе Чэхіі ў Рэспубліке Беларусь

2012 — выстаўка беларускіх мастакоў «Душа Беларусі» ў будынку Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі

2012 — групавая выстаўка «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2011 — удзел у спецыяльным праекце IV Маскоўскай біенале «Унутраныя ландшафты»

2010 — Рэспубліканскі фестываль сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля пад белымі крыламі» — выстаўка канцэптуальнага мастацтва «Унутраныя ландшафты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск

2010 — Рэспубліканская выстаўка «Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі». Дзяржаўны цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі, Масква

2009 — Міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва «Дах-9». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск

2008 — Трэці міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

2008 — «UnREAL Student Life». Арт-праект «Студэнцкая выстава». Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск

2008 — «Кветкавы рай-2», групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок». Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі

2007 — «Нітра», арт-праект «Пан-тон», Літаратурны музей, Віцебск

2007 — групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок», Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі

2007 — Другі міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі

2006—07 — «Глейна», групавая перасоўная выстаўка беларускіх і латвійскіх мастакоў. Віцебск (Музей Марка Шагала), Мінск (Нацыянальны музей гісторыі і культуры), Слуцк, Екабпілс, Мадона, Даўгаўпілс

2006 — «Артэфакт», групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў рамках фестывалю Славянскі Базар у Віцебску

2006 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў, прысвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Гробруббах (Аўстрыя)

2006 — «Млын» Групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў выставачнай зале этнаграфічнага музея Слуцка

2006 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск

2006 — групавая выстаўка, прысвечаная творчасці Алены Кіш «Цуды маляванага свету». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2005 — групавая выстаўка «Мой горад». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2006 — групавая выстаука беларускіх мастакоў. Гатэль «Штэйн», Зальцбург (Аўстрыя)

2005 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў. Галерэя «GLASNOST», Вена (Аўстрыя)

2005 — групавая моладзевая выстаўка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, Мінск

2005 — групавая маладзёжная выстаўка «ПРА СВЕТ». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2005 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск

2005 — групавая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю Сальвадора Далі. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2004 — «Падарожжа». Рэспубліканская моладзевая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск

2004 — «Мастакі — гораду». Групавая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск

2004 — персанальная выстаўка жывапісу. Мастацкая галерэя «ONIK». Музей гісторыі беларускага кінематографа, Мінск

2004 — «Браты нашы меншыя». Экалагічная групавая выстаўка. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск

2003 — персанальная выстаўка жывапісу і графікі «Ідзе вясна». Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск

2002 — «Час не стаiць i не чакае». Рэспубліканская моладзевая выстава. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск

Галерэя жывапісу правіць

Зноскі