Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Кавалеўскі)

Дзяніс Кавалеўскі (нар. 2 мая 1992, Орша) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Дзяніс Кавалеўскі
Поўнае імя Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі
Нарадзіўся 2 мая 1992(1992-05-02)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 23 (1)
2012   Беларусь Славія (Мазыр) 24 (0)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 28 (0)
2014—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 49 (1)
2016—2020 Беларусь Славія (Мазыр) 94 (8)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2021 Беларусь Мінск 21 (0)
2022 Расія Сцяг Працы (Арэхава-Зуева) 8 (1)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2013

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе стаў іграком асновы.

У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[3].

У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[4]. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, у сезоне 2020 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У ліпені 2020 года пакінуў мазырскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе стаў выступаць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў клуб[7].

Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У лютым 2022 года стаў іграком клуба «Сцяг Працы» з трэцяга дывізіёна Расіі[10]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. У снежні 2022 года пакінуў рагачоўскую каманду[12].

Са студзеня 2023 года стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Калінінградзе[13].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама Мінск   27 1
2011 (пач.) дубль Дынама Мінск   2 0
2011 Д3 Дынама-2   23 1
2012 Д1 Славія   24 0
2013 Д1 Славія   28 0
2014 Д1 Дынама Брэст   25 0
2015 Д1 Дынама Брэст   24 1
2016 Д1 Славія   25 4
2017 Д1 Славія   14 0
2018 Д2 Славія   26 3
2019 Д1 Славія   22 1
2020 (1) Д1 Славія   7 0
2020 (2) Д1 Белшына   8 0
2021 Д1 Мінск   21 0
2021/22 (2) Д3 Сцяг Працы   8 1
2022 (2) Д2 Макслайн   5 0

Крыніцы правіць

  1. Denis Kovalevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/denis_kovalevski/
  3. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо"
  4. Денис Ковалевский подписал контракт со "Славией". Страханович и Воронков продлили соглашения, Гречишко ушел
  5. "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским
  6. "Белшина" подписала Дениса Ковалевского и россиянина Павла Кудряшова
  7. Ковалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК "Белшина"
  8. Денис Ковалевский сменил "Славию" на "Минск"
  9. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском"
  10. Денис Ковалевский будет играть за "Знамя Труда"
  11. "Макслайн" объявил о трансфере Ковалевского
  12. Денис Ковалевский покинул "Макслайн" (руск.). football.by (3 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2022.
  13. Денис Ковалевский: "В Польше мы подрались с местными, и Солодовникова тут же убрали из сборной" (руск.). football.by (31 жніўня 2023). Праверана 1 верасня 2023.