Дзяніс Ігаравіч Лапцеў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Лапцеў)

Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Руха» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзяніс Лапцеў
Russia-Belorussia (3).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Ігаравіч Лапцеў
Нарадзіўся 1 жніўня 1991(1991-08-01)[1][2][3] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 195 см
Вага 93 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 106 (47)
2010   Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 15 (6)
2015—2016 Расія Тосна 14 (1)
2016   Беларусь Славія (Мазыр) 15 (3)
2016   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (6)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 55 (22)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 55 (23)
2021— Беларусь Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015— Беларусь Беларусь 28 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Клубная кар’ераПравіць

У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.

2013Правіць

Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.

2014Правіць

У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[4] і кызылардзінскім «Кайсары»[5]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[6], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.

У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[7].

2015Правіць

У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[8]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[9] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.

У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[10]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[11][12]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[13][14]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.

5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[15]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[16]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).

2016Правіць

8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[17]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[18]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[19].

2017Правіць

У сезоне 2017 быў аднім з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

2018Правіць

У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[20].

2019—2020Правіць

У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[21]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.

2021Правіць

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[22].

Міжнародная кар’ераПравіць

У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[23]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).

У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1) Д3 Вертыкаль   15 6
2010 (2) Д2 Славія   10 1
2011 Д2 Славія   27 4
2012 Д1 Славія   5 1
2013 Д1 Славія   23 9
2014 Д2 Славія   28 23
2015 (1) Д1 Славія   13 9
2015/16 (1) Д2 Тосна   14 1
2016 (1) Д1 Славія   15 3
2016 (2) Д1 Шахцёр   14 6
2017 Д1 Шахцёр   29 10
2018 Д1 Шахцёр   26 12
2019 Д1 Дынама   29 12
2020 Д1 Дынама   26 11

Зноскі

  1. Denis Laptev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzyanis Laptsew // FBref.com
  3. Denis Laptev // AsMadrid: PRISA, 1967.
  4. Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды
  5. Денис Лаптев отправился на просмотр в "Кайсар"
  6. Денис Лаптев вернулся в "Славию"
  7. Юрий Пунтус: "Лаптева пригласили на просмотр в "Шахтер"
  8. Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию
  9. Денис Лаптев присоединится к "Славии" на сборе в Пинске
  10. "Амкар" заинтересован в услугах Дениса Лаптева
  11. Денис Лаптев подписал контракт с "Тосно"
  12. "Прессбол": Лаптев пока еще не заключил соглашения с "Тосно", а лишь согласовал условия личного контракта
  13. Мозырская "Славия" дала добро на переход Дениса Лаптева в "Тосно"
  14. Денис Лаптев присоединится к "Тосно" 5 июля
  15. "Тосно" официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (ФОТО)
  16. Россия, ФНЛ. Денис Лаптев дисквалифицирован на 6 матчей за участие в массовой драке
  17. Денис Лаптев вернулся в "Славию"
  18. Лаптев подписал контракт с «Шахтером»
  19. "Шахтер" выкупил у "Тосно" права на Лаптева
  20. "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  21. Лаптев стал игроком брестского "Динамо"
  22. Денис Лаптев подписал контракт с "Рухом"
  23. Денис Лаптев вызван в сборную Беларуси, Гордейчук из-за травмы не поможет национальной команде