Дзяніс Міхайлавіч Образаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Образаў)

Дзяніс Образаў (нар. 24 чэрвеня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Дзяніс Образаў
Поўнае імя Дзяніс Міхайлавіч Образаў
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1988(1988-06-24) (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 3 (0)
2007 Беларусь Полацк 21 (3)
2008—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 65 (0)
2012—2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 41 (0)
2014—2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 80 (2)
2017—2020 Беларусь Слуцк 82 (1)
2020 Казахстан Атырау 9 (0)
2021— Беларусь Слуцк 17 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацк», пасля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сезона 2010 трывала гуляў у аснове.

У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасні 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, але ў маі 2013 года замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клуба замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў лютым 2015 года Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клубу[1]. У выніку падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[2]. Па выніках сезона 2015 «Дняпро» не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але ў лютым 2016 года Дзяніс падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[3]. Па заканчэнні сезона 2016, у якім «Дняпро» заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуў месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду[4].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[5]. У складзе случан стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[7]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, але ў выніку большу частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[8]. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[9].

У жніўні 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[10], дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў «Атырау»[11] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[12]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Зноскі