Дзяніс Уладзіміравіч Дук

беларускі археолаг

Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар. Спецыяліст па гісторыі і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі ў IX–XVIII ст. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (з 2017), член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Дзяніс Уладзіміравіч Дук
Дата нараджэння 29 мая 1977(1977-05-29) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг, функцыянер
Навуковая сфера гісторыя і археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Васілевіч Штыхаў
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

У 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.

Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».

У 20052013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».

З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

28 верасня 2017 года Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

З 2021 года — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. У сакавіку 2023 года Дук і іншыя сябры беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША[2].

Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы

правіць

Ажыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацка і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.

Палітычныя погляды

правіць

У лістападзе 2022 года выступіў на прапагандысцкім тэлеканале рэжыму Лукашэнкі Беларусь 4. Падтрымаў прапанову пазбаўляць грамадзянства палітычных уцекачоў і дэмакратычную апазіцыю ў эміграцыі, назваўшы іх «беглымі»[3].

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Дук, Д. У. Археалагічныя комплексы пасадаў Полацка IX—XVIII стст. (па выніках раскопак 2004—2012 гг.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 254 с.
  • Дук, Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 180 с.
  • Дук, Д. У. Археалогія : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спец. 1-21 03 01 «Гісторыя» / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 156 с.
  • Дук Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.
  • Дук Д. У. Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў. Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01-01 01 «Гісторыя Беларусі», 1-02 01 02-04 «Гісторыя. Англійская мова». — Наваполацк: УА «ПДУ», 2006. — 112 с.

Зноскі

  1. Лукашенко назначил помощников Карпенко по ЦИК
  2. США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.
  3. Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі. nashaniva.com (22 лістапада 2022).
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць