Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка
Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка (10 сакавіка 1976, Мінск — 23 чэрвеня 2024[1][2] ці 24 чэрвеня 2024[3][4], Мінск) — беларускі дыпламат.
Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Уладзіміравіч Гіро | ||||||
Нараджэнне |
10 сакавіка 1976 |
||||||
Смерць |
23 чэрвеня 2024[1][2] (48 гадоў) ці 24 чэрвеня 2024[3][4] (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 сакавіка 1976 года ў Мінску.
У 1998 годзе скончыў з адзнакай факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Скончыў міжнародную праграму палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996—1997 гг.).
У 1998—2002 гадах быў супрацоўнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі.
У 2002—2005 гадах — намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусі ў АБСЕ ў Вене. У 2005—2009 гадах — начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі.
У 2009—2013 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2013—2016 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі.
Валодаў беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.
З 25 кастрычніка 2016 года[5][6] па 11 сакавіка 2024 года[7] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
Па вяртанні ў Беларусь новай пасады не атрымаў, стаў аб’ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле крыніц выдання «Наша Ніва», Сідарэнка «не вылазіў з паліграфаў і допытаў»[8].
24 чэрвеня 2024 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы са шматпавярховіка[8]. Пахаваны 26 чэрвеня 2024 года[9]. Пра гібель дыпламата Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла толькі пасля таго, як яго пахавалі, не называючы пры гэтым прычыну смерці[10].
Сям’я
правіцьБыў жанаты, меў дзвюх дочак[8].
Зноскі
- ↑ а б Belarus: Former ambassador to Germany dies unexpectedly — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Tödlicher Fenstersturz in Belarus — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка — 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2016 года № 391 «О назначении на должность»
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2024 года № 88 «Об освобождении от должностей»
- ↑ а б в Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ . Наша Ніва (26 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.
- ↑ Facebook . www.facebook.com. Праверана 26 чэрвеня 2024.
- ↑ Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка . Наша Ніва (26 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.