Дзяніс Васілевіч Шэліхаў
Дзяніс Шэліхаў (нар. 23 чэрвеня 1989, Херсон, УССР) — украінскі футбаліст, брамнік харкаўскага «Металіста 1925».
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Васілевіч Шэліхаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 чэрвеня 1989[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 35 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец ДЮСШ-15 (Кіеў), трэніраваўся ў заслужанага трэнера Украіны Аляксандра Мікалаевіча Пасекі. У 2003 годзе правёў некалькі гульняў у ДЮФЛ у складзе дзіцячай каманды клуба «Сістэма-Борэкс» (Барадзянка).
Пасля далучыўся да днепрапятроўскага «Дняпра», з 2007 года пачаў прыцягвацца да матчаў каманды дублёраў клуба. Восенню 2009 года абараняў браму каманды «Дняпро-75», якая выступала ў Другой лізе чэмпіянату Украіны. Вясной 2010 года некалькі разоў трапляў у заяўку галоўнай каманды «Дняпра» на матчы Прэм’ер-лігі як рэзервовы брамнік, аднак ні разу на поле не выходзіў.
У пачатку 2012 года далучыўся на ўмовах арэнды да луцкай «Валыні», у складзе якой дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе.
У чэрвені 2012 года рэзервовы галкіпер «Дняпра» Антон Канібалоцкі перайшоў у данецкі «Шахцёр», і кіраўніцтва днепрапятроўскага клуба вярнула Шэліхава з арэнды. Ужо 5 жніўня 2012 года Шэліхаў правёў свой першы афіцыйны матч у браме галоўнай каманды «Дняпра», у якім прапусціў адзін гол ад кіеўскага «Арсенала». Усяго да канца сезона 2012/2013 правёў на апошняй мяжы абароны днепрапятроўцаў 4 гульні. У другой палове 2013 года зноў быў арандаваны «Валынню», аднак не правёў ніводнай сустрэчы, і пазней доўгі час заставаўся рэзервовым брамнікам «Дняпра».
З пачатку сезона 2016/17 пачаў гуляць у «Дняпры» ў стартавым складзе. Аднак з-за памылак і няўдалай гульні Дзяніса з лістапада асноўным брамнікам дніпран стаў Андрэй Лунін[2]. 12 студзеня 2017 года пакінуў «Дняпро» ў статусе свабоднага агента[3].
У ліпені 2017 года перайшоў у беларускі клуб «Іслач»[4]. Неўзабаве стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[5].
У сакавіку 2018 года далучыўся да іншага беларускага клуба — дэбютанта Вышэйшай лігі сталічнага «Промня» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[6]. У першай палове сезона 2018 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Максімам Плотнікавым, з лета, пасля зыходу Плотнікава, замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, у канцы сезона стаў саступаць месца Арцёму Сароку. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Прамень»[7].
У студзені 2019 года стаў іграком грузінскага клуба «Сабуртала», дзе быў другім брамнікам. У 2020 годзе вярнуўся ва Украіну, выступаў у Першай лізе за «Мікалаеў», сезон 2020/21 правёў у клубе «ВПК-Агра».
У ліпені 2021 года далучыўся да харкаўскага «Металіста 1925».
Міжнародная кар’ераПравіць
10 лютага 2009 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Украіны, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Турцыі.
Зноскі
- ↑ Denys Shelikhov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Шеліхов: Вирішив, що у Другій лізі у мене не буде ніяких перспектив(укр.) . «UA-Футбол» (18 ліпеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ «Дніпро» залишили сім футболістів(укр.) . «UA-Футбол» (12 студзеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Украинский голкипер Шелихов стал игроком "Ислочи"(руск.) . football.by (18 ліпеня 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь"(руск.) . football.by (24 лістапада 2017). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Экс-голкипер "Ислочи" Шелихов перешел в "Луч"(руск.) . football.by (29 сакавіка 2018). Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Шелихов покинул "Луч" по окончании срока контракта(руск.) . football.by (5 снежня 2018). Праверана 6 снежня 2018.