Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза

Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза — дзяржава — член Еўрапейскага саюза, якая мае права прыняцця агульных рашэнняў у Савеце Еўрапейскага саюза. Гэтым правам надзелены ўрад краіны-старшыні, абранага на перыяд шасці месяцаў, па папярэдне прынятым спісе (па прынцыпе ратацыі). Прэм’ер-міністр дзяржавы-старшыні на шэсць месяцаў становіцца старшынёй Савета Еўрапейскага саюза.

Лагатып старшынства Літвы

Трайное прэзідэнцтваПравіць

Сістэма шасцімесячнай ратацыі ўжо даўно выклікала нараканні па прычыне занадта кароткага тэрміна. Пасля пашырэння ЕС да 25 краін узнікла неабходнасць змены інстытута прэзідэнцтва ЕС. З 2007 г. сістэма кіраўніцтва трансфармавана ў новую форму «калектыўнага трайнога прэзідэнцтва». Цяпер на паўтара года распрацоўваецца позва па пэўных бягучых пытаннях, вырашаць якія павінны тры краіны-старшыні па чарзе. У выніку адна краіна-старшыня проста працягвае распачатую працу папярэдніка.

План старшынства ў Савеце:

Год 1 студзеня — 30 чэрвеня 1 ліпеня — 31 снежня
2000   Партугалія   Францыя
2001   Швецыя   Бельгія
2002   Іспанія   Данія
2003   Грэцыя   Італія
2004   Ірландыя   Нідэрланды
2005   Люксембург   Вялікабрытанія
2006   Аўстрыя   Фінляндыя
2007   Германія   Партугалія
2008   Славенія   Францыя
2009   Чэхія   Швецыя
2010   Іспанія   Бельгія
2011   Венгрыя   Польшча
2012   Данія   Кіпр
2013   Ірландыя   Літва
2014   Грэцыя   Італія
2015   Латвія   Люксембург
2016   Нідэрланды   Славакія
2017   Мальта   Эстонія
2018   Балгарыя   Аўстрыя
2019   Румынія   Фінляндыя
2020   Харватыя   Германія
2021   Партугалія   Славенія
2022   Францыя   Чэхія