Дзяржава Сельджукідаў

Дзяржава Сельджукідаў, Сельджукская дзяржава, Канійскі султанат — феадальная дзяржава на тэрыторыі Блізкага і Сярэдняга Усходу. Існавала ў 11—12 ст.

Гістарычная дзяржава
Канійскі султанат
Сельджукскі султанат
перс.: سلجوقیان روم
Anatolian Seljuk Sultanate.JPG
1077 — 1307

Сталіца
Мова(ы) візантыйская мова[d], персідская мова і Old Anatolian Turkish[d]
Афіцыйная мова персідская мова
Рэлігія суніты
Плошча
  • 400 км²
Форма кіравання манархія
Commons-logo.svg Дзяржава Сельджукідаў на Вікісховішчы

Узнікла ў сяр. 11 ст. у выніку заваёваў цюркаў-агузаў (сельджукаў) пад началам дынастыі Сельджукідаў. Пачаткова ў склад дзяржавы ўвайшлі Харасан, Харэзм, Заходні Іран, Азербайджан і Ірак. Да канца 11 ст. былі заваяваныя Арменія, Малая Азія, Сірыя, Палесціна, былі падпарадкаваны Грузія, Шырван і Маверанахр. У дзяржаве склалася сістэма феадальнага землеўладання на аснове ікта — умоўнага падаравання султанам зямельных надзелаў за вайсковую службу. З канца 11 ст. слаба эканамічна і этнаграфічна звязаныя тэрыторыі дзяржавы сталі паступова адасабняцца. Сепаратысцкія імкненні буйных землеўдаладальнікаў і феадальныя міжусобіцы канчаткова падарвалі моц дзяржавы. У 1118 яна была падзелена паміж султанамі Махмудам і Санджарам, пасля смерці Санджара (1157) Сельджукская дзяржава канчткова распалася на шэраг дробных дзяржаў.

ЛітаратураПравіць