Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза

Лагатып старшынства Бельгіі (2024)
Іспанія 2023
Швецыя 2023
Чэхія 2022
Францыя 2022
Славенія 2021
Партугалія 2021
Германія 2020
Харватыя 2020
Фінляндыя 2019
Румынія 2019
Аўстрыя 2018
Балгарыя 2018
Эстонія 2017
Мальта 2017
Славакія 2016
Нідэрланды 2016
Люксембург 2015
Латвія 2015
Італія 2014
Грэцыя 2014
Літва 2013
Польшча 2011
Венгрыя 2011
Бельгія 2010
Іспанія 2010
Швецыя 2009
Чэхія 2009
Францыя 2008
Германія 2007
Аўстрыя 2006
Нідэрланды 2004
Аўстрыя 1998
Іспанія 1995

Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза — дзяржава — член Еўрапейскага саюза, якая мае права прыняцця агульных рашэнняў у Савеце Еўрапейскага саюза. Гэтым правам надзелены ўрад краіны-старшыні, абранага на перыяд шасці месяцаў, па папярэдне прынятым спісе (па прынцыпе ратацыі). Прэм’ер-міністр дзяржавы-старшыні на шэсць месяцаў становіцца старшынёй Савета Еўрапейскага саюза.

Трайное прэзідэнцтва

правіць

Сістэма шасцімесячнай ратацыі ўжо даўно выклікала нараканні па прычыне занадта кароткага тэрміна. Пасля пашырэння ЕС да 25 краін узнікла неабходнасць змены інстытута прэзідэнцтва ЕС. З 2007 г. сістэма кіраўніцтва трансфармавана ў новую форму «калектыўнага трайнога прэзідэнцтва». Цяпер на паўтара года распрацоўваецца позва па пэўных бягучых пытаннях, вырашаць якія павінны тры краіны-старшыні па чарзе. У выніку адна краіна-старшыня проста працягвае распачатую працу папярэдніка.

План старшынства ў Савеце[1]:

Год 1 студзеня — 30 чэрвеня 1 ліпеня — 31 снежня
2000   Партугалія   Францыя
2001   Швецыя   Бельгія
2002   Іспанія   Данія
2003   Грэцыя   Італія
2004   Ірландыя   Нідэрланды
2005   Люксембург   Вялікабрытанія
2006   Аўстрыя   Фінляндыя
2007   Германія   Партугалія
2008   Славенія   Францыя
2009   Чэхія   Швецыя
2010   Іспанія   Бельгія
2011   Венгрыя   Польшча
2012   Данія   Кіпр
2013   Ірландыя   Літва
2014   Грэцыя   Італія
2015   Латвія   Люксембург
2016   Нідэрланды   Славакія
2017   Мальта   Эстонія
2018   Балгарыя   Аўстрыя
2019   Румынія   Фінляндыя
2020   Харватыя   Германія
2021   Партугалія   Славенія
2022   Францыя   Чэхія
2023   Швецыя   Іспанія
2024   Бельгія   Венгрыя
2025   Польшча   Данія
2026   Кіпр   Ірландыя
2027   Літва   Грэцыя
2028   Італія   Латвія
2029   Люксембург   Нідэрланды
2030   Славакія   Мальта

Зноскі

  1. Decision - 2016/1316 - EN - EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. Праверана 19 сакавіка 2024.