Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі

Дзяржаўная Ду́ма (у сродках масавай інфармацыі ўжываецца таксама скарачэнне Дзяржду́ма) — адна з палат Федэральнага сходу[1][2] — парламента Расійскай Федэрацыі.

Дзяржаўная Дума
VI скліканне
Тып
Тып Ніжняя палата Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі
Кіраўніцтва
Старшыня Сяргей Яўгенавіч Нарышкін, Адзіная Расія
з 21 снежня 2011 года
Структура
Членаў 450
Фракцыі
  •      Грамадзянская платформа
  •      Радзіма
  •      вакантныя (3)
Выбары
Сістэма галасавання абіраецца грамадзянамі на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні
Апошнія выбары 18 верасня 2016 года
Зала пасяджэнняў
Сайт
www.duma.gov.ru

Прававы статус Дзяржаўнай Думы вызначаны ў пятай главе Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3].

Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў[2]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы можа быць абраны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які дасягнуў 21 года і мае права ўдзельнічаць у выбарах (прычым адна і тая ж асоба не можа быць адначасова дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Савета Федэрацыі)[4]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання мог адначасова з’яўляцца член Урада Расійскай Федэрацыі (паводле пераходных палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі).

Працу Дзяржаўнай Думы ўзначальваюць старшыня і яго намеснікі.

Гісторыя

правіць

Першая Дзяржаўная Дума абіралася разам з Саветам Федэрацыі ў дзень усенароднага галасавання па Канстытуцыі 12 снежня 1993 года тэрмінам на два гады (паводле пераходных палажэнняў прынятай Канстытуцыі).

Тэрмін паўнамоцтваў 2 — 5 скліканняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 склікання, дэпутатаў абіраюць тэрмінам на пяць гадоў[5].

З 2007 года па 2011 год дэпутаты Дзяржаўнай Думы выбіраліся па прапарцыйнай сістэме (па партыйных спісах). Прахадны бар’ер складаў 7 %. Планавалася, што з 2016 года бар’ер будзе складаць 5 %, а выбары будуць праходзіць па змяшанай сістэме[6].

Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах.

Старшыні Дзярждумы

правіць

Дзяржаўная Дума I склікання (14 студзеня 1994 г. — 17 студзеня 1996 г.)

Дзяржаўная Дума II склікання (17 студзеня 1996 г. — 18 студзеня 2000 г.)

Дзяржаўная Дума III склікання (18 студзеня 2000 г. — 29 снежня 2003 г.)

Дзяржаўная Дума IV склікання (29 снежня 2003 г. — 24 снежня 2007 г.)

Дзяржаўная Дума V склікання (24 снежня 2007 г. — 4 снежня 2011 г.)

Дзяржаўная Дума VI склікання (21 снежня 2011 г. — 5 кастрычніка 2016 г.)

Дзяржаўная Дума VII склікання (з 5 кастрычніка 2016 г.)

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, афіцыйнае найменне — Федэральны сход.
  2. а б Артыкул 95 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.
  3. Глава 5. Федэральны сход
  4. Артыкул 97 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі
  5. Закон Расійскай Федэрацыі аб папраўцы да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ад 30 снежня 2008 года № 6-ФКЗ «Аб змене тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы» // Расійская газета ад 31 снежня 2008 года
  6. З 2016 года ўводзіцца пяціпрацэнтны бар’ер на Думскіх выбарах Архівавана 13 лістапада 2014. 21.10.2011

Спасылкі

правіць