Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы — харавы калектыў у Беларусі.
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы | |
---|---|
Жанр | Вакальная музыка |
Гады | З 1940 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Кіраўнік | Аляксандр Уладзіміравіч Чумакоў |
Гісторыя
правіцьСтворана ў 1940 годзе ў Беластоку як Беларускі ансамбль песні і танца. Заснавальнік і кіраўнік да 1970 года Рыгор Шырма, танцавальнай групай кіраваў І. Хвораст. З 1944 года ў Гродне. У 1950 годзе ансамбль рэарганізаваны ў Дзяржаўны хор БССР, з 1952 года ў Мінску. З 1955 года Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 года акадэмічная, імя Шырмы з 1978 года. З 1988 года ў складзе Беларускай філармоніі.
Мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам з 1987 года на працягу 20 гадоў з'яўлялася Людміла Барысаўна Ялфімава. Менавіта пры яе кіраўніцтве капэла стала сапраўды ўніверсальным харавым калектывам, унікальным па сваім гучанні і неабмежаванасці рэпертуару[1].
Рэпертуар
правіцьУ рэпертуары капэлы апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў, у т. л. М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, A. Бандарэнкі, Г. Вагнера, Я. Глебава, У. Дарохіна, Э. Казачкова, В. Казлоўскага, І. Кузняцова, М. Куліковіча-Шчаглова, А. Літвіноўскага, І. Лучанка, С. Манюшкі, А. Мдывані, Я. Палтаўскага, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, Л. Шлег і інш. , харавыя і вакальна-сімфанічная свецкая і царкоўная музыка рускіх і замежных класікаў і сучасных кампазітараў: рэквіемы Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, Р. Шумана, Л. Керубіні, А. Брукнера, І. Брамса, А. Дворжака, Г. Берліёза, І. Гайдна, Кс. Бенгверэла, Дз. Кабалеўскага, месы І. С. Баха, А. Брукнера, В. А. Моцарта, І. Гайдна, Дж. Пучыні; араторыі Дз. Шастаковіча, П. Чайкоўскага, С. Пракоф'ева, Г. Ф. Гендэля; Сімфонія № 9 Л. ван Бетховена, «Сімфонія псалмоў » І. Стравінскага, Сімфонія-меса Ф. Мендэльсона, Сімфонія №13 Дз. Шастаковіча; кантаты І. С. Баха, «Карміна Бурана» К. Орфа, «Поры года» Ё. Гайдна, «Аляксандр Неўскі» і «Іван Грозны» С. Пракоф'ева, «Ян Дамаскін» С. Танеева, «Масква» П. Чайкоўскага; духоўныя творы Дж. Вердзі, А. Брукнера, А. Дворжака, Дж. Пергалезі, С. Манюшкі, А. Шонберга; хоры з опер Дж. Вердзі, Ж. Бізэ, Р. Вагнера, А. Барадзіна, Дж. Пучыні, К. Вэбера, П. Масканьі, В. Беліні; фрагменты мюзіклаў Дж. Гершвіна, Р. Роджэрса, Дж. Керна; харавыя шэдэўры С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, П. Часнакова, А. Грачанінава, С. Танеева, Дз. Бартнянскага, М. Беразоўскага, А. Архангельскага[1].
Выступленні
правіцьКапэла выступала з вядомымі сімфанічнымі аркестрамі Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Белгарадскай, Харкаўскай, Валгаградскай, Данецкай, Кіеўскай, Віленскай, Іркуцкай філармоній, аркестр Герліцкага музычнага тэатра (Германія), аркестр Зеленагурскай філармоніі (Польшча), аркестр Котбускага музычнага тэатра (Германія) пад кіраўніцтвам Ю. Яфімава, М. Янсанса, Л. Крэмера, Р. Зеехафера, Чэслава Грабоўскага, B. Катаева, В. Дуброўскага, П'ера-Дамініка Панэля , Саўлюса Сандэцкіса, Юозаса Домаркаса , Юрыя Цырука, А. Янчанкі, А. Дзмітрыева, А. Анісімава і інш[1].
Кіраўнікі
правіцьУ розны час капэлай кіравалі У. Раговіч, А. Шунтаў; працавалі спевакі М. Тэадаровіч, Л. Царанкова, М. Шуманскі, В. Юневіч і інш.
Узнагароды
правіцьКалектыў — лаўрэат Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў г. Гайнаўка (Польшча, 1993).
Зноскі
Літаратура
правіць- Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Р. Шырмы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).