Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() Геральдычны знак-эмблема Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Адрас | Мінск, пр. Незалежнасці, д. 115 |
Тып арганізацыі | ведамства |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Дзмітрый Пантус |
Першы намеснік | Ігар Дземідзенка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 30 снежня 2003 |
vpk.gov.by |
СтруктураПравіць
- Апарат — 6 упраўленняў, 2 аддзелы і 2 сектары;
- Прадпрыемствы — «Алеўкурп», «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Даследчы завод Нёман» (горада Ліда, Гродзенская вобласць), «Завод дакладнай электрамеханікі» (г. Дзяржынск, Мінская вобласць), «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), «КБ Радар», «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў», «Мінскі электрамеханічны завод», «НДІ сродкаў аўтаматызацыі», «СКБ Камертон», «1993-ая цэнтральная інжынерная рамонтная база» (г. Слуцк, Мінская вобласць), «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» (Барысаў, Мінская вобласць), «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць).
ЗадачыПравіць
Паводле Статута камітэт мае наступныя задачы:
- парадкаванне распрацоўкі і ўтрымання зброі;
- спрыянне вытворчасці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забеспячэння войска і павелічэння яе збыту за мяжу;
- парадкаванне ваенна-прамысловай супрацы;
- нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу;
- парадкаванне навігацыі.
ПаўнамоцтвыПравіць
Паводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на:
ЭкспартПравіць
У 2016 годзе экспарт прадукцыі вайсковага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110% у дачыненні да 2017 года, прычым пастаўкі часта ўключалі высокатэхналагічнае ўзбраенне. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў ЗША[2]. Галоўным пакупніком з’яўляецца Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і РФ у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[3]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[4][5]. Аснову экспарту складаюць сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі[6][7][8]. Таксама аказваюцца паслугі па рамонце вайсковай авіяцыі[9]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія з’яўляюцца амаль рэгулярнымі закупшчыкамі беларускіх боепрыпасаў[10].
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2009 г. № 602 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (20 снежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011.
- ↑ Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019
- ↑ Белорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия (14 марта 2019)
- ↑ Беларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия // Комсомольская правда, 1 февраля 2018
- ↑ Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011)
- ↑ Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия // TUT.BY, 21 февраля 2017
- ↑ Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020
- ↑ Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? (15 декабря 2011)
- ↑ Бангладеш, Вьетнам, Болгария, Демократическая Республика Конго, Ирак
- ↑ «Полонезы» для Баку, «Кайманы» для Африки. Что производит и с кем торгует оборонка Беларуси