Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (першапачаткова Мінскі камерны аркестр) — камерны аркестр, які працуе ў Мінску. Заснаваны ў 1968 г. па ініцыятыве арганіста і дырыжора Алега Янчанкі.

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

З аркестрам выступалі выдатныя салісты — у прыватнасці, Святаслаў Рыхтэр (канцэрт Ёзэфа Гайдна на фестывалі «Снежаньскія вечары» 1983 г.)[1]. Удзельнічаў аркестр і ў сумесных выступах з выканаўцамі іншых музычных накірункаў — у тым ліку з Ванэсай Мэй і групай Scorpions[2]. У рэпертуары аркестра, нараўне з творамі Баха, Чайкоўскага, Грыга, Моцарта, Шастаковіча, — музыка беларускіх кампазітараў Анатоля Багатырова, Яўгенія Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Віктара Войціка і інш.[3]

Кіраўнікі аркестра

правіць

Зноскі

  1. Краткий хронограф жизни и деятельности С. Т. Рихтера
  2. Музыка придумана для прозрения людей: Интервью с Петром Вандиловским. // «Вечерний Минск», 15 декабря 2005.
  3. С. Дежкина. Оркестр виртуозов Архівавана 30 верасня 2015. // «Минский курьер», 27 июня 2008.
  4. Бушков Евгений // meloman.ru

Спасылкі

правіць