Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
скарочана — Дзяржкаммаёмасць
Выява лагатыпа
Эмблема Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Краіна Рэспубліка Беларусь
Дата стварэння 5 мая 2006
Папярэднія ведамствы Фонд дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі
Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220005, Мінск, Чырвоназоркавы зав., д. 12
Старшыня Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч
Падведамны орган Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
Сайт gki.gov.by

Дзяржкаммаёмасць падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя правіць

З мэтай правядзення ў Беларусі зямельнай рэформы, у 1991 годзе быў створаны Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню. Пазней, у 1997 годзе, адбылося аб’яднанне землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службаў, і быў створаны Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года на яго былі ўскладзены таксама функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць і здзелак з ім.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» створаны Дзяржаўны камітэт па маёмасці шляхам далучэння Фонду дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Структура правіць

Сістэму Дзяржкаммаёмасці складаюць:

  • Цэнтральны апарат:
    • Старшыня
      • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і сувязях з грамадскасцю
      • Аддзел эканомікі
      • Аддзел фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
      • Аддзел спецыяльнай, арганізацыйнай работы і справаводства
      • Аддзел інфармацыйных тэхналогій
    • Першы намеснік Старшыні
      • Аддзел кантролю эканамічнай дзейнасці
      • Галоўнае ўпраўленне маёмасных адносін
      • Упраўленне па распараджэнні маёмасцю рэспубліканскай уласнасці
      • Упраўленне па пытаннях выкарыстання дзяржаўнай маёмасці
      • Упраўленне ўліку маёмасці
    • Намеснік Старшыні
      • Упраўленне землеўпарадкавання
      • Упраўленне геадэзіі і картаграфіі
      • Аддзел кадастру
    • Намеснік Старшыні
      • Юрыдычнае ўпраўленне
      • Аддзел рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці
      • Упраўленне ацэнкі
  • Тэрытарыяльныя фонды Дзяржкаммаёмасці па абласцях і горадзе Мінску;
  • Дзяржаўныя арганізацыі і інстытуты, падпарадкаваныя Дзяржкаммаёмасці:
  • Дзяржаўнае гандлёва-вытворчае аб’яднанне «Белрэсурсы»

Задачы правіць

Галоўнымі задачамі Дзяржкаммаёмасці з’яўляюцца правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання, стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці.

Дзяржкаммаёмасць каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтых абласцях.

Кіраўнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць