Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасці. Старшыня камітэта прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 27 снежня 2014 года пасаду старшыні камітэту займае Аляксандр Шумілін.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — ДКНТ РБ | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 30 лістапада 1993 |
Папярэднія ведамствы |
Камітэт па навуцы і тэхналогіях (да 23 верасня 1994 г., 5 сакавіка 2002 — 12 лютага 2004), Камітэт па навуцы (24 верасня 2001 — 5 сакавіка 2002) |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1 |
Гадавы бюджэт | 31 845 млн рублёў[2] (2010 год; 10 637 тыс. $[3]) |
Старшыня | Аляксандр Шумілін |
Першы намеснік | Андрэй Касоўскі |
Намеснік | Анатоль Сільчанка |
Падведамны орган | «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансфера тэхналогій» (Магілёў) |
Сайт | gknt.org.by |
БудоваПравіць
- Апарат — 4 управы, 3 аддзелы;
- Прадпрыемствы — «Гродзенскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Гомельскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансфера тэхналогій» (Магілёў).
- Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы;
- Беларускі інавацыйны фонд, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, навукова-тэхнічная бібліятэка.
ПаўнамоцтвыПравіць
Паводле ўстава камітэт мае паўнамоцтвы на:
- прапанову зменаў і нагляд за выкананнем заканадаўства аб навуцы, інавацыях і ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- спыненне выдаткоўвання на інавацыйную дзейнасць з дзяржаўнага каштарысу;
- стварэнне навуковых радаў;
- замову навуковых доследаў;
- запыт звестак ва ўстановах;
- заключэнне міжведамасных міжнародных пагадненняў аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- правядзенне навуковых нарадаў і выставак;
- стварэнне, ператварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
- прыцягненне адмыслоўцаў да навуковых доследаў і аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- заключэнне з навуковымі ўстановамі і адмыслоўцамі дамоў на выкананне навуковых даследаванняў;
- хадайніцтва аб узнагародзе работнікаў за дасягненні ў навуцы і ахове інтэлектуальнай уласнасці[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Digital Science GRID release 2017-08-10 — 2017-08-10 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5303380
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 12 ліпеня 2011.
- ↑ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2004 г. № 282 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 верасня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011.