Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 года[1].

Гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Фасад музея,
Профіль комплексны
Заснаваны 23 сакавіка 1990
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аб'яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь.
Месцазнаходжанне 220050 г. Мінск, зав. Музычны, 5
Памеры фонду 10 056
Дырэктар Зінаіда Кучар
Адкрыты з 10 да 17, акрамя нядзелі
Білет 3000 бел. рублёў, 1800 бел. рублёў для навучэнцаў
theatre-museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спачатку музей змяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея — «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[1].

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музея[2].

Акрамя прагляду экспазіцыі ў музеі можна пабачыць лялечны спектакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.

Філіялы правіць

Музей мае 2 філіялы: «Музей гісторыі беларускага кіно» (вул. Свярдлова, 4) і «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).

Калекцыі правіць

Асноўны фонд музея на канец 2010 г. складаў больш за 25 000 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных і адну выставачную залу[1].

Усе экспанаты падзяляюцца на калекцый[1]:

  • музычныя інструменты
  • нотныя рукапісы
  • дакументальныя матэрыялы
  • фотаздымкі і фотарэпрадукцыі
  • афішы і праграмы
  • выяўленчыя матэрыялы
  • фоназапісы
  • відэазапісы
  • рэдкія друкаваныя выданні
  • мемарыяльныя рэчы

Зноскі

Літаратура правіць

  • Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусь – Мн., 1999. – Т.5. – С. 234.
  • Міхаленя A., Лабовіч А. Будзе новы музей / / Беларусь. – 1994. – № 5. – С. 53–54.
  • Міхаленя А., Лабовіч А. «Дом масонаў» у Музычным завулку / / Беларуская мінуўшчына. – 1996. – № 1. – С. 29–32.
  • Міхаленя А., Лабовіч А. Талакой лягчэй працаваць / / Голас Радзімы. – 1996. – 15 лют.
  • Філіповіч А. Музей без даху над галавой, альбо Незапатрабаваная спадчына / / Культура. – 1998. – 19–25 верас. (№ 36).

Спасылкі правіць