Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Дзяржбуд БССР)

Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Рэспублікі Беларусь (Дзяржбуд Рэспублікі Беларусь) - дзяржаўнае ведамства, якое займалася пытаннямі архітэктурна-горадабудаўнічай дзейнасці, арганізацыяй праектна-вышукальніцкіх работ у будаўніцтве і каардынацыяй дзейнасці праектных арганізацый.

Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 28 верасня 1955
Дата скасавання 26 жніўня 1994
Заменена на Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Гісторыя

правіць

Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах архітэктуры і будаўніцтва (Дзяржбуд БССР) утвораны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 верасня 1955 года на базе Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР і аддзела па разглядзе праектаў і каштарысаў Дзяржаўнай планавай камісіі БССР.29 мая 1957 года дзяржкамітэт быў скасаваны, а яго функцыі 30 ліпеня 1957 года перададзены Галоўнаму ўпраўленню па справах архітэктуры і будаўніцтва Савета Міністраў БССР. 28 сакавіка 1959 года дзяржкамітэт быў узноўлены, 21 мая 1963 года ператвораны з рэспубліканскага ў саюзна-рэспубліканскае ведамства і пераназваны ў Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР)[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1991 года дзяржкамітэт быў ператвораны ў Дзяржаўны камітэт БССР па архітэктуры і будаўніцтву[1]. У верасні 1991 года пераназваны ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтве.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 1994 года № 74 было створана Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[2]. У яго склад увайшлі скасаваныя гэтым жа ўказам Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог і Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве[3].

Зноскі

  1. а б Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991) / Р.П. Платонов, М.К. Бобер, С.В. Жумарь [и др.]. В 3-х ч. — Ч. 2. — Мн.: БелНИИДАД, 2000. — С. 111.
  2. Историческая справка
  3. Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. — 31 декабря 2008 г.): Справочник. В 3 т. Т. 1 / Э. М. Савицкий [и др.]. — Мн.: БелНИИДАД, 2019. — С. 148.