Дзяржы́нава — радавы маёнтак сям’і Дзяржынскіх, радзіма Ф. Э. Дзяржынскага — рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага дзеяча і заснавальніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. Размешчаны ў Налібоцкай пушчы за 15 км ад гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці і за 75 км ад Мінска.

Дзяржынава
Музей у Дзяржынаве
Заснаваны 1963
Адкрыты 1972
Месцазнаходжанне
dzerzhinovo.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Сядзібны дом з надворнымі пабудовамі, узведзены ў 1870-я гады, дзе прайшло дзяцінства Ф. Э. Дзяржынскага, быў спалены фашысцкімі акупантамі ў час карнай аперацыі «Герман» летам 1943 года.

Гісторыя музея-сядзібы пачалася ў 1963 годзе, калі Савет Міністраў БССР аб’явіў сядзібу Дзяржынава з прылеглай тэрыторыяй агульнай плошчай 80 га помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У 1972 годзе ў Дзяржынаве адкрыўся мемарыяльны комплекс — філіял Івянецкага мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага (заснаваны ў 1957 г.).

 
Сядзіба Дзяржынскіх, фота раней за 1939 г.

На 10-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД 25 мая 2001 года прынята рашэнне аб аднаўленні мемарыяльнага комплексу «Дзяржынава». 28 лютага 2002 года ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Былі адноўлены жылы дом з мансардай і частка сядзібы пры фінансавай падтрымцы спецслужбаў Расіі і Украіны, ААТ «Беларусбанк». 7 кастрычніка 2004 года адбылося адкрыццё адноўленага мемарыяльнага комплексу. Экспазіцыя, створаная ў доме-музеі сям’і Дзяржынскіх, атрымала высокую ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, кіраўнікоў дэлегацый-удзельнікаў 17-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэння Мінскага аблвыканкама з 7 чэрвеня 2005 года мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў падпарадкаванні Стаўбцоўскага райвыканкама, з 17 красавіка 2006 года мае сучасны статус і назву. З 1 ліпеня 2006 года дырэктар музея — Т. М. Чуйко.

У 2007 годзе Музей-сядзіба «Дзяржынава» атрымаў заахвочвальны дыплом прэміі ФСБ Расіі ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» за стварэнне высокамастацкай экспазіцыі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Ф. Э. Дзяржынскага.

Тэрыторыя музея-сядзібы складае 6,67 га. Уздоўж дарожкі, якая вядзе праз сасновы бор да музея, размясцілася алея з 49 валуноў, якія сімвалізуюць гады, пражытыя Ф. Э. Дзяржынскім. На тэрыторыі музея размешчаны адноўленыя жылы дом і гаспадарчыя пабудовы сядзібы. На плошчы, на высокім пастаменце з цёмна-чырвонага граніту, устаноўлены бронзавы бюст Ф.Э. Дзяржынскага.

Спасылкі

правіць