Дзярэзка, лікападыела (Lycopodiella) — род вышэйшых споравых раслін сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae).

Дзярэзка

Дзярэзка заліўная (Lycopodiella inundata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodiella Holub

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500395
NCBI  42213
EOL  61012
IPNI  17443120-1

Апісанне

правіць

Малалетнія вечназялёныя травяністыя расліны з анізатомна галінаванымі парасткамі: доўгімі паўзучымі па паверхні глебы і ўкараняльнымі, шчыльна прылеглымі да субстрату галінаванымі плагіятропнымі вегетатыўнымі парасткамі, ад якіх адыходзяць неразгалінаваныя прамастаячыя генератыўныя парасткі, звычайна з адным спараносным коласам на верхавіне. Вегетатыўнае лісце зялёнае, лінейна-ланцэтнае, густа размешчанае. Спарафілы з яйцападобна пашыранай асновай, зубчастыя, звужаныя ў ланцэтны кончык. Спараносныя каласкі (стробілы) сядзячыя, маладыя каласкі часта слаба адмежаваныя ад вегетатыўнай часткі парасткаў, больш выразна адмяжоўваюцца па меры выспявання спор. Спарангіі папярочна-авальныя, жоўтыя, размяшчаюцца ў аснове спарафілаў. Споры шматлікія, светла-жоўтыя, з няясна выяўленай сеткаватай паверхняй.

Гаметафіт часткова надземны, зялёны, асімілявальны, кароткажывучы, даўжынёй 2,5–3,5 мм, да 5 мм у дыяметры, з цыліндрычнай або рэпападобнай падземнай часткай і плоскараспасцёртымі, зялёнымі асімілюючымі лопасцямі ў дыскападобнай надземнай гаметангіяльнай зоне. Маладыя, 6–8‑клетачныя гаметафіты могуць упадаць у стан спакою і дасягаць спеласці праз 10 гадоў. Пасля апладнення ўтвараецца падобная да споры, акружаная тоўстай абалонкай зігота, якая пасля перыяду спакою ці выжывання ў неспрыяльных умовах можа развівацца і даваць пачатак новаму спарафіту.

Пашырэнне

правіць

Каля 15 відаў пашыраны пераважна ў трапічнай і ўмеранай зонах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Дзярэзка заліўная (Lycopodiella inundata) распаўсюджана ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я, расце на вільготных грунтавых агаленнях з парушаным травяным покрывам, часцей за ўсё на пясчаных з заглейваннем глебах або па краях тарфяных балот, на Беларусі спараносіць у ліпені—верасні.

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 30 відаў[1]:

Выкарыстанне

правіць

Лекавая расліна. Споры могуць быць выкарыстаны аналагічна спорам дзеразы, спінулюму, дыфазіястру.

Крыніцы

правіць
  1. Lycopodiella (англ.). The Plant List. Version 1.1. (9 мая 2013). Праверана 28 ліпеня 2016.

Спасылкі

правіць