Дзятлавіцкі раён
Дзя́тлавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы. Плошча — 1049 км², насельніцтва 25 413 чалавек (1926).
Дзятлавіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Старыя Дзятлавічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі з цэнтрам у вёсцы Дзятлавічы (Старыя Дзятлавічы). У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Абакумаўскі, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Гранаўскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Капанскі, Карналінскі, Карпаўскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Папоўскі, Рудня-Каменскі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Хамінскі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Гранаўскі і Капанскі сельсаветы далучаны да Рэчыцкага раёна, Абакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі — да Лоеўскага раёна, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі — да Гомельскага раёна.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).