Дзятлавіцкі сельсавет (Гомельскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы.

Дзятлавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Дзятлавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Насельніцтва
  • 1 186 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навадзятлавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1959 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета перададзена вёска Чкалава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабовіцкага (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава) і Шарпілаўскага (вёска Новыя Дзятлавічы) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.