Дзядзінец

(Пасля перасылкі з Дзяцінец)

Дзядзінец або дзяцінец — назвай цэнтральнай умацаванай часткі горада на Русі, якая была сядзібай князя або яго намесніка і мела ваенныя, адміністрацыйныя і палітычныя функцыі.

У Гродне дзядзінец знаходзіўся на Замкавай гары і пазней называўся Старым замкам. Гравюра XVI ст.

У летапісах слова шырока ўжывалася да XIV стагоддзя, пасля на тэрыторыі Расіі сталі ўжываць слова «Крэмль». На тэрыторыи Беларусі слова «дзядзінец» замяніў «замак», часта падзелены на «Верхні» (або «горні») і «Ніжні» (або «Дольні»).

Звычайна размяшчаліся на зручных для абароны і фартыфікацыі месцах, на мысах рэк або высокіх пагорках, умацоўваліся равамі, валамі, сценамі з вежамі і брамамі. У дзядзінцах знаходзіліся княжацкі і баярскія двары, жытло дружыны, рэзідэнцыі духавенства. На час ваеннай небяспекі ў дзядзінцы хавалася навакольнае насельніцтва. Паводле адной з версій, магчыма, слова «дзядзінец» паходзіць ад «дзіця». У вялікіх гарадах дзядзінец мог займаць значную плошчу, напрыклад, у Кіеве — 9 га.

На тэрыторыі Беларусі дзядзінцы былі ў Гродне, Віцебску, Полацку і іншых гарадах.

Літаратура правіць