Дзяўчынка з запалкамі

«Дзяўчынка з запалкамі» (дацк.: Den lille Pige med Svovlstikkerne) — кароткае каляднае апавяданне Ханса Крысціяна Андэрсена, напісанае ў замку Аўгустэнбарг як тэкставае суправаджэнне да гравюры Іагана Лундбю  (дацк.) з выявай юнай прадаўшчыцы запалак. Апублікавана ў 1845 годзе.

Дзяўчынка з запалкамі
Den lille Pige med Svovlstikkerne
Выданне
Жанр казка
Аўтар Ханс Крысціян Андэрсен
Мова арыгінала дацкая
Дата першай публікацыі 1845
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апавяданне распавядае пра маленькую прадаўшчыцу запалак, якая замярзае напярэдадне Новага года, бо не можа вярнуцца дадому з-за страху перад жорсткім бацькам. Кожны раз, калі яна запальвае запалку, каб сагрэцца, перад яе вачамі паўстаюць светлыя вобразы — тлустая гусь, якая падымаецца з талеркі і ідзе ёй насустрач, калядная елка з цацкамі, памерлая бабуля… Ранкам дзяўчынку знаходзяць замёрзлай з пачкай спаленых запалак.

Па матывах знакамітага апавядання Жан Рэнуар у 1928 годзе зняў нямую кароткаметражку, а студыя Дыснею ў 2006 годзе стварыла кароткаметражны анімацыйны фільм (дзеянне якога перанесена ў дарэвалюцыйную Расію). Вядомыя і зусім раннія экранізацыі — 1903 года (Дж. Уільямсан) і 1919 года (Ю. А. Жалябужскі). У 1897 г. дацкім кампазітарам Аўгустам Энам паводле апавядання была напісана аднайменная опера.

Спасылкі правіць