Дзёмон' (яп.: 縄文時代, літар. «эпоха вяровачнага арнаменту») — перыяд гісторыі айнаў і японскай гісторыі з 13 000 года да н. э. па 300 да н. э. Згодна з археалагічнай перыядызацыяй гісторыі краін Захаду перыяд Дзёмон адпавядае мезаліту і неаліту. Асаблівасцямі перыяду з'яўляецца пачатак выкарыстання жыхарамі Японскага архіпелага керамічных вырабаў з лакалізацыяй 6000 гадоў да н. э. па 5000 гадоў да н. э.

Большасць гісторыкаў лічыць, што апошняя ледавіковая эпоха злучыла японскія астравы з азіяцкай часткай мацерыка. Мяркуючы па археалагічных знаходках, у 35 - 30 тысячагоддзях да н. э. чалавек разумны перасяліўся на астравы з усходняй і паўднёва-ўсходняй часткі Азіі і ўжо нядрэнна ўмеў паляваць, на паляванні выкарыстоўваць лук і стрэлы, займацца збіральніцтвам, рачным і марскім рыбалоўствам і вырабляць розныя каменныя і касцяныя прылады працы і посуд з абпаленай гліны. З хатніх жывёл на архіпелагу былі вядомыя сабакі і свінні.

Каменныя прылады працы, скопішчы жылля, і чалавечыя скамянелыя рэшткі гэтага перыяду сустракаліся на ўсёй тэрыторыі астравоў Японіі. Найбольшая колькасць помнікаў эпохі Дзёмон было знойдзена на паўночнай тэрыторыі вострава Хансю. Акрамя таго, генетычныя даследаванні 1988 года паказваюць на ўсходнеазіяцкае паходжанне японцаў.

Распаўсюджванне керамічных вырабаў на тэрыторыі Японіі пачалося з паўночнага захаду вострава Кюсю. Для большай часткі гліняных вырабаў перыяду Дзёмон характэрная круглая форма дна, вырабы пераважна невялікага памеру. Пачынаючы з самага пачатку эпохі Дзёмон вылучаюць два культурныя арэалы паводле тыпа керамікі - паўднёва-заходні і паўночна-усходні. Менавіта паўночна-ўсходнія керамічныя вырабы маюць аздобленыя шнуравым арнаментам сценкі.

Галерэя

правіць

Літаратура

правіць
  • Douglas Moore Kenrick: Jomon of Japan – the world's oldest pottery. Kegan Paul, London 1995, ISBN 0-7103-0475-7.
  • Jonathan Edward Kidder: Prehistoric Japanese arts – Jomon pottery. Kodansha, Tokyo 1968, ISBN 0-87011-095-0.

Спасылкі

правіць