Дзіванна чорная

(Пасля перасылкі з Дзівана вялікая)

Дзіва́нна чорная[3], Дзіванна чорны[4] (Verbascum nigrum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Дзіванна чорная

Агульны выгляд квітнеючай расліны, Осла, Нарвегія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum nigrum L., 1753

Сінонімы
Даччыныя таксоны
Verbascum nigrum subsp. abietinum (Borbás) I.K.Ferguson

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505651
NCBI  90364
EOL  484419
GRIN  t:41149
IPNI  770013-1
TPL  kew-2454894

Назва правіць

Дзіванна чорная[3], дзеванна[5], дзевана, дзівана, дзівена[6], дзівіна, царская свечка[7], дзівана вялікая, панна-дзівана[8][9].

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Расліна вырастае да 0,5—1,5 м вышынёй. Цвіце з чэрвеня да восені. Злёгку зігаморфныя кветкі на доўгіх кветаножках ў густой доўгай верхавіннай гронцы. Чашачка апушаная, 6-раздзельная, з лінейнымі, вузкімі вострымі долямі. Вяночак жоўты з бурымі плямамі, колападобны, з вельмі кароткай трубкай і злёгку ўвагнутым, звонку апушаным, 5-раздзельным адгінам. Свабодныя верхавіны двух задніх пялёсткаў больш вузкія і карацей пярэдніх. Тычынак 5, ніткі выгнутыя, апушаныя фіялетавымі, доўгімі валасінкамі. Пылавікі пупышкападобныя, раскрываюцца адной шчылінай. Завязь моцна апушаная, у абрысе шырокаавальная, з мясістымі плацэнтамі і шматлікімі насенным зачаткамі. Слупок даўжэй завязі, вельмі выгнуты, пад выпуклым лычыкам пашыраны. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне дробнае з ямкавай паверхняй.

Распаўсюджанне правіць

Расліна расце ў сухіх, адкрытых мясцовасцях у Еўропе і Міжземнамор’і. Сустракаецца ў большай частцы Украіны на лясных палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на схілах пагоркаў, насыпах, у садках (акрамя Крыма). У стэпе сустракаецца вельмі рэдка. Натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Mick Lavelle «An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world» // Hermes House,  2006—256 p. — P. 81   ISBN 10: 1846810213  ISBN 13: 9781846810213

Літаратура правіць

Спасылкі правіць