Дзікабразавыя

(Пасля перасылкі з Дзікабразы)

Дзікабра́завыя (Hystricidae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў.

Дзікабразавыя

Дзікабраз індыйскі (Hystrix indica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hystricidae Fischer, 1817


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584571
NCBI  10135
EOL  8696
FW  42009

Апісанне правіць

 
Іголкі дзікабраза.

Даўжыня цела да 90 см, хваста да 20 см, маса да 27 кг. Целасклад шчыльны, нязграбны. Галава вялікая, з пакарочанай пысай; шыйны пе­рахват вы­ра­жаны сла­ба. Большая частка паверхні цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўжыня на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем; валасы захоўваюцца на пузе, ніж­ніх час­тках канцавін і мор­дзе. Афарбоўка цела аднатонная чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўтымі або белымі палосамі на іголках і валасах. На хвасце раз­мяшчаюцца келіхападобныя пус­тацелыя іголкі, якія выдаюць пры руху спе­цыфічны гук, або рознай фор­мы шчацінне. Канцавіны кароткія, моцныя, стопахадзячыя; пярэднія трох- ці чатырохпа­льцыя, зад­нія пя­ціпальцыя; паль­цы з моцна раз­вітымі магутнымі кіпцюрамі.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца 3 роды, каля 10 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі. На­сяляюць галоўным чынам ляс­ныя і ле­састэпавыя ланд­шаф­ты суб­тро­пікаў і тро­пікаў; сустракаюцца ў перадгор'ях і горных раёнах (да вышыні 3900 м), мо­гуць за­хо­дзіць у пус­ты­ні; не­като­рыя жывуць паблізу на­се­леных пунк­таў. Найбольш вядомы дзікабраз індыйскі (Hystrix indica).

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўныя ўпрыцемках і ноч­чу. Напужаная жывёла ашчаціньваецца і гучна шарасціць хваставой бразгатушкай, паварочваючыся да праціўніка за­дам. Уцякаючы ад пераследвання, дзікабраз рэзка спыняецца, падстаўляючы ворагу іголкі. Доўгія іголкі на паясніцы лёгка вы­па­даю­ць, паміж імі зна­хо­дзяцца бо­льш тоўстыя, карот­кія і вост­рыя шыпы, якія здольны на­нес­ці сур’ёзныя ра­ны.

Корм галоўным чынам раслінны (све­жая зе­ляніна, цыбуліны, клуб­ні і плады), часам шкодяць сельскай гаспадарцы. Ме­сца кармлення дзікабразаў мо­жа зна­хо­дзіцца за 10-16 км ад нары, але да раніцы яны заўсёды вяртаюцца ў сховішча. Ім служаць натуральныя пячоры, паглыбленні або складана ўладкаваныя доўгія (да 10 м) і глыбокія (да 4 м) норы, звычайна з гнез­давой каме­рай. У халод­ную пару го­да ак­тыўнасць дзікабразаў прыкметна зніжаецца, але ў спяч­ку яны не ўпа­да­юць.

Цягам го­да адзін прыплод, у ім звычайна два дзіцяняці (можа быць да пяці). Працягласць жыцця 12-15 (у няволі да 20) год.

Промысел і ахова правіць

Мя­са дзікабразаў часам выкарыстоўваюць у ежу.

Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура правіць