Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)

мастацкі фільм

«Дзікае паляванне караля Стаха» — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Дзікае паляванне караля СтахаM:
Дикая охота короля Стаха
Постар фільма
Жанр містыка і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Таццяна Логінава
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 108 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1979
IMDb ID 0128164

Сюжэт правіць

Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду….

У ролях правіць

Здымачная група правіць

Цікавыя факты правіць

Здымкі старадаўняга палаца праводзіліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, Украіна.

Прэм’ера фільма адбылася 1980 г. у Мінску ў сценах касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла), дзе тады размяшчаўся Дом кіно.

Узнагароды правіць

  • 1980, Італія — Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містфэст» у Каталіке
  • 1980, Францыя — спецпрыз журы фільму, прыз «за лепшую жаночую ролю другога плану» В. Шендрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы
  • 1980, Канада — спецпрыз журы на IV МКФ у Манрэалі
  • 1981, Італія — дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце
  • 1981, ЗША — дыплом фільму на МКС «Фільмэкс» ў Лос-Анджэлесе
  • 1983, Бельгія — Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў «Пасаж-44» у Бруселі

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0128164/ Праверана 9 красавіка 2016.

Спасылкі правіць